Дзмітрый Бандарэнка даслаў ліст на волю

Палітычны зняволены Дзмітрый Бандарэнка працягвае знаходзіцца ў атрадзе Магілёўскай калоніі №15, хоць вымушаны звяртацца ў медычную частку з-за праблемаў з падвышаным ціскам і болямі ў спіне.

Пра гэта ён паведаміў у апошнім лісце сваёй жонцы Вользе Бандарэнцы.

– Нядаўна хадзіў у медчастку. Яму там сказалі: “Падумаеш ціск 160, вы ж стаялі.” Спіна баліць, зрабілі укол, так яны там лечаць. Рыхтуюся да доўгатэрміновага спаткання з 21-га па 23-га снежня. Спадзяюся, што яно сапраўды адбудзецца, хоць мы і не верым. Мне пакуль не прыйшла афіцыйная папера, і я не ведаю прышлюць ці не. Дзмітрыю, здаецца, паведамілі, а мне пакуль не пацвердзілі.

Як распавяла Вольга Бандарэнка, лісты ад мужа з калоніі даходзяць, хоць і з вялікімі перапынкамі. Не так даўно ліставанне перарвалася на 2 тыдні. Потым стала вядома, што адміністрацыя калоніі папярэдзіла Дзмітрыя Бандарэнку не пісаць на палітычныя і праваабарончыя тэмы. Раней Дзмітрый Бандарэнка каментаваў у лістах такія падзеі і сітуацыю вакол палітычных зняволеных.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхась Субач
  • Анатоль Букас
  • Тацяна Елавая
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Юрый Бандажэўскі