Зьмітру Дашкевічу працягнулі «адзіночку» да красавіка будучага году

Пра гэта Свабодзе паведаміла праваабаронца Наста Лоўка са спасылкай на зьвесткі ад Зьмітра Дашкевіча.

«У адзіночцы ў Глыбоцкай калёніі Зьміцер ужо 3 месяцы. У папярэдніх калёніях, дзе яго трымалі раней, яго кідалі ў карцэр. Праваабаронцы занепакоеныя пагрозамі жыцьцю і здароўю Зьмітра Дашкевіча і патрабуюць ад уладаў спыніць правакацыі супроць яго і забясьпечыць яму нармальныя ўмовы ўтрыманьня», — пракамэнтавала сытуацыю Наста Лойка.

Праваабаронцы цэнтар «Вясна» зрабіў адмысловую заяву паводле дзеяньняў супроць палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Андрэя Саньнікава, названых правакацыйнымі. Праваабаронцы запатрабавалі:

спыніць усялякія правакацыйныя дзеяньні ў дачыненьні да Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча;

неадкладна дапусьціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў;

неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязьняў сумленьня і палітычных зьняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Шарамет
  • Аляксандар Казакоў
  • Юрый Хадыка
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Арцём Дубскі