Марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Да гадавіны “Плошчы 2010” ў Мінску, у еўрапейскіх сталіцах пройдзе марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У сталіцы Польшчы гэтая ініцыятыва стартуе 10 снежня з акцыі напішы пісьмо палітвязню.

Адмысловыя мерапрыемствы да гадавіны Плошчы пройдуць і ў польскім Сейме. Беларускія актывісты прапануюць таксама ўганараваць еўрапейскіх палітыкаў і людзей культуры, якія сваімі дзеяннямі дапамагаюць ў прасоўванні дэмакратычных ідэяў ў Беларусь, гаворыць каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” ў Варшаве Зміцер Бародка:

– У Польскім прэс-клубе на Кракаўскім прадмесце адбудзецца ўручэнне адзнак выбітным сусветным палітыкам, дзеячам культуры, усім тым, хто за апошні гэты год падтрымліваў беларускую дэмакратыю – заявамі, нейкімі дзеяннямі. Складзены спіс з 10 асобаў, і гэты спіс складалі беларусы, якія знаходзяцца ў замежжы. Гэта ініцыятыва нарадзілася падчас сустрэчы Беларускіх Дамоў у Вільні.

Пакуль што спіс 10 палітыкаў, якія вылучаны да ўзнагароды засакрэчаны, адзначыў Зміцер Бародка. Марафон салідарнасці, які стартуе ў Польшчы заўтра закончыцца ў 19 гадзін вулічнай акцыяй ля Беларускага пасольства ў Польшчы.

racyja.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Мікіта Емельянаў
  • Андрэй Пазьняк
  • Віктар Івашкевіч
  • Андрэй Пратасеня