Алесь Бяляцкі: Не бойцеся!

Ад асуджанага на 4,5 гады пазбаўлення волі Алеся Бяляцкага прыйшоў ліст.

Пасля судовага працэсу Алесь Бяляцкі пачаў вяртацца да сваіх звычайных заняткаў: вывучэння ангельскай мовы, чытання і адказаў на лісты, якіх набралася даволі шмат. Адчувае сябе палітвязень даволі спакойна, чаго жадае і ўсім сваім калегам, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алесь упэўнены, што тый бруд, які вылілі на яго афіцыйныя медыя, сплыў і не запэцкаў яго, а вось магутная падтрымка розных знаёмых і незнаёмых людзей моцна дапамагла:

«Такое адчуванне, што гэты суд быў патрэбны, каб праверыць, што мы рабілі ўсе гэтыя 15 гадоў. А на 10 снежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Не бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павел II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але і гэтага хапіла».

Таксама Алесь Бяляцкі піша, што рыхтуецца да этапу, а паколькі Беларусь маленькая краіна, значыць – далёка не павязуць. Палітвязень дасылае ўсім паплечнікам гарачае прывітанне і падзяку:

«У мяне такое адчуванне, асабліва пасля таго, як на судзе шмат каго ўбачыў, што я ўвесь гэты час быў з вамі…»

Алесь Бяляцкі – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» – асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Суд Першамайскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Грошы на замежных рахунках Бяляцкага выкарыстоўваліся на юрыдычную дапамогу і падтрымку пацярпелых ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.

charter97.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Андрэй Абозаў
  • Уладзімер Лыско