Бацькі палітвязня-анархіста Аліневіча сустрэліся з сынам

Бацькі палітвязня-анархіста Ігара Аліневіча ўпершыню за год атрымалі доўгатэрміновае спатканне з сынам.

Сустрэча праходзіла на тэрыторыі Наваполацкай калоніі і доўжылася паўтара дня. Маці Ігара Валянціна Аліневіч кажа, што адміністрацыя калоніі спрабуе ціснуць на яе сына не наўпрост, а іншым чынам:

– Ён кажа, што ў стасунку да яго метады ўздзеяння не ўжываюцца, што да яго ставяцца так жа, як і да іншых вязняў. Па некаторых акалічнасцях я бачу, што гэта не так. У прыватнасці, у каранціне яго трымалі да жніўня, больш чым кагосці з усіх палітвязняў. Лісты некаторыя даходзяць, некаторыя не. Зноў-такі ж незразумелай была сітуацыя з доўгатэрміновым спатканнем. Гэта сведчыць аб тым, што нейкім чынам яны хочуць аказаць уплыў і, магчыма, яго аказваюць, але намагаюцца рабіць гэта нейкім іншым чынам.

27 мая 2011 года суддзя Завадскога раёна Мінска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Зараз ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі № 10. Праваабаронцы прызналі яго і ягоных паплечнікаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі вязнямі.

racyja.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Рамашэўскі
  • Віталь Мацукевіч
  • Алесь Чарнышоў
  • Міхаіл Марыніч