Бюро еўрадэпутата патрабуе вызвалення палітвязняў

Бюро польскага еўрадэпутата Марэка Мігальскага зладзіла пікет пад пасольствам Беларусі ў Варшаве. Прысутныя на маніфестацыі патрабавалі ад рэжыму Лукашэнкі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Як адзначае Анна Беляс з бюро Мігальскага, еўрадэпутат ужо здаўна клапоціцца пра беларускіх палітвязняў, асабліва пра Зміцера Бандарэнку:

– Доктор Марэк Мігальскі з’яўляецца сябрам дэлегацыі, якая займаецца стасункаміі Беларусь – Еўрапейскі Звяз, і мы ўважліва сочым за сітуацыяй у Беларусі. Ён адначасова з’яўляецца “хросным бацькам” Зміцера Бандарэнкі, аднаго з палітычных вязняў, які працягвае адбываць пакаранне ў калоніі. Мы прыкладаем намаганні, каб пра палітычнага вязня не забыліся: будзем пра яго гаварыць і на Еўрапейскай палітычнай арэне згадваць аб ім.

Пікетоўцы падрыхтавалі беларускаму амбасадару адмысловае пісьмо-заяву, аднак не змаглі перадаць яго асабіста – дзверы пасольства ніхто не адчыніў.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі ўзяў на сябе апякунства над Зміцэрам Бандарэнкам, зняволеным кіраўніком выбарчага штабу Андрэя Саннікава ды стварыў у яго падтрымку інтэрнэт-сайт www.bandarenka.pl.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Антон Сурапін