“Human rights watch” заклікае зьняць абвінавачаньні зь Бяляцкага

Улады Беларусі павінны зьняць абвінавачаньні з кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, заяўляе міжнародная праваабарончая арганізацыя “Human rights watch”.“Калі беларускія ўлады сапраўды хочуць прадэманстраваць гатоўнасьць адстойваць правы чалавека і вяршэнства права, іх першым крокам павінна быць вызваленьне Бяляцкага і зьняцьце зь яго ўсіх абвінавачаньняў”, — гаворыцца ў заяве, якую арганізацыя распаўсюдзіла ў аўторак.

“Урад Беларусі больш за 16 гадоў няспынна робіць больш жорсткім кантроль за грамадзянскай супольнасьцю. Перасьледуючы Бяляцкага, улады спрабуюць у канчатковым выніку спыніць працу праваабаронцаў у Беларусі”, — заявіў дырэктар па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Х’ю Вільямсан.

У камюніке таксама гаворыцца, што кіраўніцтва Беларусі цягам некалькіх гадоў з розных падставаў адмаўляецца рэгістраваць незалежныя праваабарончыя арганізацыі. У выніку незарэгістраваныя арганізацыі, такія як “Вясна”, ня могуць адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі і дзейнічаць паводле мясцовага фінансавага заканадаўства, піша Інтэрфакс.

Кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча. Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Суд над Бяляцкім пачнецца 2 лістапада.

svaboda.org

 

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Фёдар Мірзаянаў
  • Андрэй Саньнікаў
  • Эніра Браніцкая
  • Аляксандар Малчанаў
  • Арцём Дубскі