Сьпіс палітычных вязьняў за 2009 год

1. Аўтуховіч Мікалай

Мікалай Аўтуховіч — вэтэран аўганскай кампаніі, пасьпяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы скончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 году служыў у войску ў Саратаўскай вобласьці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня. Пазьней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць […]

2. Дашук Максім

Максім Дашук — актывіст зь мястэчка Краснае. Храналёгія перасьледу Будучы яшчэ непаўнагадовым (16 гадоў), быў затрыманы 10 студзеня 2008 году ў Менску падчас акцыі пратэсту  прадпрымальнікаў. Ягоная справа была накіраваная ў адміністратыўную камісыю па справах непаўнагадовых. Пасьля гэтага Максіма абвінавацілі па крымінальным артыкуле — ч. 1 арт. 342 КК РБ (“арганізацыя альбо актыўны ўдзел у […]

3. Дубскі Арцём

Арцём Дубскі — актывіст “Маладога Фронту” з Асіповічаў. У студзені 2008 году быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў цэнтры Менску 10 студзеня. Храналёгія перасьледу Арцёму было прад’яўленеа абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 КК РБ — “арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі […]

4. Лявонаў Юрый

Юрый Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю транспартную фірму “Ніка-Транс”. Храналёгія перасьледу Актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасьцю. Старшыня аргкамітэту руху “За новую Беларусь” (з […]

5. Палякова Яна

Яна Палякова нарадзілася ў 1973 годзе ва Ўкраіне. Пазьней сям’я яе бацькоў пераехала ў Салігорск Менскай вобласьці (Беларусь). Яна Палякова скончыла юрыдычны факультэт БДУ. Працавала юрыстам на cалігорскім прадпрыемстве “Надзея”, затым супрацоўнічала з Беларускім Хельсінкскім камітэтам, а з 2000 году — з правабарончай арганізацый “Прававая дапамога насельніцтву” Алега Волчака. Храналёгія перасьледу 3 сакавіка 2009 году […]

6. Сурган Алег

Алег Сурган — апазыцыйны актывіст зь Віцебску. Храналёгія перасьледу 3 верасьня 2009 году Алег Сурган разам са сваім малодшым братам Тарасам быў затрыманы на прыпынку грамадзкага транспарту каля Віцебскага медычнага ўнівэрсытэту, на будынку якога перад гэтым нехта вывесіў забаронены ў Беларусі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. На Алега Сургана ў Кастрычніцкім РУУС склалі пратакол, у якім ён […]

7. Сьвецік Леанід

Праваабаронца зь Віцебску. У 2009 годзе супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа нібыта за распаўсюд пісьмовых матэрыялаў ад імя РНЕ — “Русского национального единства” — з экстрэмісцкім зьместам. У 2006-2007 гадах Леанід Сьвецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское национальное единство”, дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру. Храналёгія […]