Сьпіс палітычных вязьняў за 2006 год

1. Азарка Настасься

Беларуская паэтка і грамадзкая актывістка. Адна з асуджаных па “справе Маладога Фронту” у 2007 г. Насту Азарку судзілі асобна ад іншых маладафронтаўцаў — у родным горадзе Нясьвіжы. Нарадзілася 4 сьнежня 1981 г. у вёсцы Квачы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці, у 1999 г. скончыла сярэднюю школу №4 г. Нясьвіжа. У 1999–2000 гг. навучалася ў ПТВ г. Ганцавічы […]

2. Астрэйка Мікола

Мікола Астрэйка нарадзіўся 11 лістапада 1980 г. у Менску. Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “палітоляг-юрыст”. Храналёгія перасьледу У кастрычніку 2005 г. спрабаваў зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю, якая мусіла займацца незалежным назіраньнем за прэзыдэнцкімі выбарамі, але ўлады не далі на гэта свайго дазволу. Астрэйку разам з паплечнікамі асудзілі […]

3. Аўтуховіч Мікалай

Мікалай Аўтуховіч — вэтэран аўганскай кампаніі, пасьпяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы скончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 году служыў у войску ў Саратаўскай вобласьці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня. Пазьней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць […]

4. Браніцкая Эніра

Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ, паступіла ў асьпірантуру. Падчас навучаньня ў БДУ была чэмпіёнкай унівэрсытэту па дзюдо ў сваёй вагавай катэгорыі. У 2004–2005 гг. чытала ў БДУ курс “Ідэалёгія беларускай дзяржавы”. Брала ўдзел у працы гуманітарных грамадзкіх арганізацыяў: працавала валантэркай у дзіцячым лягеры ў Ірляндыі […]

5. Волчак Алег

Алег Волчак — правабаронца, кіраўнік арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”. З 1998 года да цяперашняга часу — сябра Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Нарадзіўся ў Менску 2 жніўня 1967 года. З 1985 по 1988 гг. служыў у памежных войсках на аўгана-таджыкскай мяжы, а таксама непасрэдна ў Аўганістане. Па вяртанні ў Менск скончыў юрыдычны факультэт БДУ […]

6. Гарэцкі Барыс

Беларускі незалежны журналіст і грамадзкі актывіст. Нарадзіўся 13 верасьня 1987 г. у Менску. Скончыў сярэднюю школу № 121. Навучаўся ў Дзяржаўным палітэхнічным каледжы на факультэце мікраэлектронікі. Адлічаны напярэдадні выбараў 2006 г. за ўдзел у акцыі пратэсту. Навучаўся ў Беластоцкім ўнівэрсытэце на факультэце інфарматыкі (2006 г.), у Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце (з 2007 г.). Ад восені 2000 […]

7. Дашкевіч Зьміцер

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнэры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтар Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху […]

8. Дзянісаў Дзяніс

Дзяніс Дзянісаў — адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў намётавага мястэчка пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, які больш за трое сутак, да арышту ўсіх удзельнікаў, праходзіў на Кастрычніцкай плошчы Менску “Плошча Каліноўскага”. Праз 3 месяцы пасьля гэтай акцыі частка яе ўдзельнікаў аб’ядналася і ўтварыла ў Вільні рух супраціву “Бунт”, які потым самаліквідаваўся. Храналёгія перасьледу Крымінальная […]

9. Дранчук Цімох

Лідэр незарэгістраванага Беларускага камітэту ў абарону правоў зьняволеных “Над Бар’ерам”. Нарадзіўся 5 жніўня 1981 году ў г. Заслаўе Менскай вобласьці. У 1996-1997 гадах вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі (Нацыянальным ліцэі імя Якуба Коласа). У 1998 годзе экстэрнам скончыў сярэднюю школу № 33, а ў 1999 годзе стаў студэнтам факультэту журналістыкі БДУ, адкуль быў выключаны ў […]

10. Елавая Тацяна

Тацяна Елавая — вядомая беларуская блёгерка. Адна з арганізатарак і удзельніцаў намётавага мястэчка пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, якая больш за трое сутак, да арышту ўсіх удзельнікаў, прыходзіла на Кастрычніцкую плошчу Менску “Плошча Каліноўскага”. Праз 3 месяцы пасьля гэтай акцыі частка яе ўдзельнікаў аб’ядналася і ўтварыла ў Вільні рух супраціву “Бунт”, які потым […]

11. Зелянкоў Эдуард

Эдуард Зелянкоў — моладзевы апазыцыйны актывіст са Жлобіну (Гомельская вобласьць). Храналёгія перасьледу Эдуард Зелянкоў быў затрыманы 13 сакавіка 2006 году за нанясеньне графіці. Крымінальная справа супраць яго была ўзбуджаная па артыкулах 193.1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу. Сьледзтва вялося аддзелам унутраных справаў Цэнтральнага раёну г. Гомеля. На пачатку чэрвеня 2006 […]

12. Зубро Зьміцер

Зьміцер Зубро нарадзіўся ў г. Барысаве Менскай вобласьці. У першай палове 2000-х быў актывістам моладзевага руху “Зубр”. Актыўна займаўся палітыкай з 17 гадоў. Скончыў Барысаўскі палітэхнічны каледж па спэцыяльнасьці інжынэр-аўтамэханік. Храналёгія перасьледу У ноч на 28 сьнежня 2005 г. 19-гадовы Зьміцер разам са сваім сябрам — 20-гадовым Аляксандрам Казаковым — быў затрыманы недалёка ад Кастрычніцкай […]

13. Зьдзьвіжкоў Аляксандар

Аляксандар Зьдзьвіжкоў — беларускі журналіст. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў ГДР, у сям’і вайскоўцаў. У 1981 годзе скончыў Менскі інстытут замежных моваў па спэцыяльнасьці “гішпанская мова”. Да службы ў войску працаваў настаўнікам гішпанскай мовы ў барысаўскай сярэдняй школе. У 1985-88 гг. служыў у памежных войсках. З 1990 году супрацоўнічаў з выданьнямі “Советская Белоруссия”, “Народная газета”, […]

14. Казакоў Аляксандар

Аляксандар Казакоў — актывіст моладзевага руху “Зубр”, у які прыйшоў яшчэ ў 9-м класе сярэдняй школы. Нарадзіўся ў г. Барысаве Менскай вобласьці ў 1986 годзе. Навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).  Быў таксама актыўным удзельнікам скаўцкага руху ў Крупках Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Разам з іншым “зуброўцам”, Зьміцерам Зубро, быў затрыманы […]

15. Казулін Аляксандар

Кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь падчас выбараў 19 сакавіка 2006 году. Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Аляксандар Казулін нарадзіўся 25 лістапада 1955 г. у Менску. Прафэсар, доктар навук. Служыў на Балтыйскім флёце ў марской пяхоце, пасьля дэмабілізацыі працаваў на МТЗ. Скончыў з чырвоным дыплёмам мэханіка-матэматычны факультэт БДУ. Быў сакратаром камітэту камсамолу БДУ. Працаваў у […]

16. Касьпяровіч Зьміцер

Зьміцер Касьпяровіч — моладзевы актывіст з Менску, сябра БНФ. Нарадзіўся 25 лютага 1982 году ў Менску. Пасьля сканчэньня  школы № 65 г. Менску атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў па спэцыяльнасьці “Музэйная справа, ахова помнікаў гісторыі і культуры”. Яшчэ са школьнага ўзросту (з 15 гадоў) Зьміцер стаў актывістам моладзевай фракцыі БНФ, […]

17. Красоўскі Павал

Павал Красоўскі нарадзіўся ў 1983 годзе. Жыхар гораду Жодзіна Менскай вобласьці. Храналёгія перасьледу Напачатку 2006 году ў г. Жодзіна была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (публічная абраза службовых асобаў) у адносінах да актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Красоўскага. Падставай для перасьледу стала публікацыя ў бюлетэні “Назіральнік” сатырычных карыкатураў на кіраўніцтва гораду. Карыкатуры […]

18. Крук Іван

Іван Крук нарадзіўся 27 кастрычніка 1944 г. у вёсцы Кажан-Гарадок Берасьцейскай вобласьці. Скончыў менскую школу міліцыі, пазьней — Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Юрыст. Больш за 30 гадоў адпрацаваў у праваахоўных органах. Быў дэпутатам Астравецкага раённага савету. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Падчас выбарчай кампаніі 2006 г. зьбіраў подпісы ў Астравецкім раёне за абодвух дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты: […]

19. Крывінцоў Аляксей

Храналёгія перасьледу Крымінальная справа супраць гарадзенцаў Вадзіма Логінава і Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная па факце напісаньня 22 верасьня 2006 г. графіці супраць БРСМ. Абодвум прад’явілі абвінавачваньне па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці) паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Горадні падпалкоўніка міліцыі А.Н. Зіновіка. Матэрыяльныя страты дазнавальнік міліцыі старшы лейтэнант […]

20. Лісічонак Сяржук

Актывіст “Маладога Фронту”. Быў намесьнікам старшыні гэтай моладзевай арганізацыі. Храналёгія перасьледу 20 верасьня 2006 г. быў выкліканы ў Генпракуратуру Рэспублікі Беларусь на допыт па справе, узбуджанай па артыкуле “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” (арт. 193-1 Крымінальнага кодэксу РБ). Справа была заведзеная ў сакавіку 2006 году. Выклікі на допыт былі і раней, але Сяржук ігнараваў іх […]

21. Логінаў Вадзім

Вадзім Логінаў — актывіст апазыцыі з Горадні. Храналёгія перасьледу Напрыканцы 2006 году супраць Вадзіма і ягонага таварыша Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (“апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці”). Падставай стала напісаньне маладымі людзьмі ў ноч на 22 верасьня 2006 году графіці супраць БРСМ. Справа распачатая паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі […]

22. Лукашоў Кастусь

Брат вядомага палітыка Вячаслава Сіўчыка. Нарадзіўся 15 лістапада 1970 года ў Менску. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Працаваў у Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Храналёгія перасьледу Крымінальная справа ў адносінах да Канстанціна Лукашова была ўзбуджаная па арт. 364 Крымінальнага кодэксу — “гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі”. Ён абвінавачваўся ў наезьдзе на аўтамабілі на […]

23. Лявонаў Юрый

Юрый Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю транспартную фірму “Ніка-Транс”. Храналёгія перасьледу Актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасьцю. Старшыня аргкамітэту руху “За новую Беларусь” (з […]

24. Ляшкевіч Сяргей

Сяргей Ляшкевіч нарадзіўся 13 верасьня 1978 г. у Лідзе. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт. З 1997 г. — сябра Беларускага Народнага Фронту. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 г. быў кіраўніком ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне. Скончыў магістратуру ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце па спэцыяльнасьці “паліталёгія”. Храналёгія перасьледу 2 сакавіка ў Шчучыне адбыліся ператрусы […]

25. Марчык Сяргей

Храналёгія перасьледу 10 красавіка 2006 году супраць моладзевага актывіста з Баранавічаў Сяргея Марчыка была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 193-1 КК РБ — за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. 13 красавіка на кватэрах Сяргея Марчыка і ягоных паплечнікаў Андрэя Юруця і Віктара Кісьлюка сьледчыя органы правялі ператрусы, канфіскавалі маладафронтаўскія матэрыялы і выданьні дэмакратычнага […]

26. Пушкін Алесь

Алесь Пушкін — мастак, вядомы росьпісам храмаў у розных кутках Беларусі, а таксама пэрфомансамі з палітычным падтэкстам. Упершыню зладзіў такі пэрформанс у 1989 годзе ў Менску, на ганку Тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Акадэмія мастацтваў), дзе ён вучыўся. Мастак выставіў плякат, на якім былі намялаваныя закрэсьлены сьцяг тагачаснай БССР і побач — бел-чырвона-белы нацыянальны беларускі сьцяг. Такім […]

27. Радзівіл Юрый

Храналёгія перасьледу Юрыё Радзівіл, кіроўца кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна, быў затрыманы асобамі ў цывільным 2 сакавіка. Машына Юрыя Радзівіла, з якой вяліся відэаздымкі масавага затрыманьня і збіцьця  журналістаў і людзей каля РУУС Кастрычніцкага р-ну Менску, была абстраляная супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня МУС па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” (камандзір – палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў). Юрыё […]

28. Разумаў Мікалай

Мікалай Разумаў — жыхар г. Ворша (Віцебская вобласьць), адзін зь лідэраў Аршанскага стачкаму першай паловы 1990-х гадоў, які арганізоўваў масавыя пратэсты працоўных, у тым ліку перакрыцьцё чыгункі. Храналёгія перасьледу Напачатку красавіка 2006 году супраць апазыцыйнага актывіста Мікалая Разумава ў Воршы была ўзбуджаная крымінальная справа за паклёп на кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнку. Мікалаю Разумаву ставілася ў […]

29. Садоўская Кацярына

Кацярына Пятроўна Садоўская нарадзілася 28 студзеня 1946 г. у Гомелі. Пасьля сканчэньня школы паехала працаваць у Сьветлагорск на завод штучнага валакна. Праз год пераехала ў Менск. Працавала на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы. Ад 1988 г. займаецца праваабарончай дзейнасьцю. У сярэдзіне 1990-х гг. супрацоўнічала з Партыяй здаровага сэнсу, пры якой стварыла грамадзкую прыёмную […]

30. Сасім Мікіта

Калі на адной з акцыяў амапаўцы адабралі ў Мікіты Сасіма нацыянальны беларускі сьцяг, ён падвесіў на вуду зьнятую з сябе джынсавую кашулю, якая стала новым сымбалем супраціву. Мікіта Сасім нарадзіўся ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Пасьля школы вучыўся ў каледжы лёгкай прамысловасьці, дзе некаторы час зьяўляўся старшынём суполкі БРСМ (якая пазьней у поўным складзе на […]

31. Сувораў Яўген

Храналёгія перасьледу Актывіст “Моладзі БНФ” Яўген Сувораў быў затрыманы міліцыяй 14 лютага 2006 г. у Магілёве за вывешваньне расьцяжкі з заклікам узяць удзел у Дні беларускай салідарнасьці. Спачатку ён быў абвінавачаны ў парушэньні арт. 156 Адміністратыўнага кодэксу (дробнае хуліганства), аднак затрыманьне было выкарыстанае толькі як нагода для ўтрыманьня маладога чалавека пад вартай. Адміністратыўны пратакол пры гэтым […]

32. Фінькевіч Артур

Артур Фінькевіч нарадзіўся ў Менску 8 лютага 1985 г. Скончыў менскую ПТВ № 38, вучыўся ў Міжнародным Гуманітарна-Эканамічным Інстытуце, але праз два гады быў выключаны. Зараз студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледваньні”. Выпускнік “Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледваньняў”. З 2001 па 2008 гг. быў сябрам “Маладога фронту”, а таксама намесьнікам старшыні. У 2003-2005 […]

33. Шалайка Аляксандар

Аляксандар Шалайка нарадзіўся 17 студзеня 1977 г. у Менску. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу, затым — з адзнакай факультэт міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2001 г. таксама скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў у Нацыянальнай Акадэміі навук спэцыялістам Каардынацыйнага цэнтру па супрацоўніцтве з ЮНЭСКА. Храналёгія перасьледу 21 лютага 2006 г., амаль за месяц да […]

34. Яськевіч Мечыслаў

Мечыслаў Яськевіч — кіраўнік гарадзенскага Гарадзкога аддзяленьня “Саюзу палякаў на Беларусі”. Храналёгія перасьледу Мечыслаў Яськевіч быў затрыманы 5 лістапада 2006 году па абвінавачаньні нібыта ў разьвязваньні бойкі на тралейбусным прыпынку. Крымінальная справа была ўзбуджаная па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Разгляд справы адбыўся 9 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Мечыслаў Яськевіч сваю […]