Сьпіс палітычных вязьняў за 2005 год

1. Абозаў Андрэй

Храналёгія перасьледу Андрэй Абозаў — фігурант крымінальнай справы, заведзенай у жніўні 2005 г. пракуратурай г. Менску па факце распаўсюду ў інтэрнэце мультфільмаў, якія «зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Беларусі» (арт. 367 ч. 1). Нагодай для завядзеньня справы сталі мультфільмы сатырычнага характару, якія зьявіліся ў інтэрнэце. На той момант Андрэй Абозаў зьяўляўся адміністратарам сайту грамадзкай ініцыятывы «Трэці […]

2. Букас Анатоль

Анатоль Букас — прадпрымальнік, рэдактар і выдавец рэгіянальнай грамадзка-палітычнай газэты “Борисовские новости”. Нарадзіўся ў 1956 годзе. Быў актывістам БСДП (Народнай грамады). Храналёгія перасьледу 27 студзеня 2005 году галоўнаму рэдактару штотыднёвіка “Борисовские новости” Анатолю Букасу прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 188 ч. 2 (паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступленьні альбо ў СМІ), і […]

3. Волчак Алег

Алег Волчак — правабаронца, кіраўнік арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”. З 1998 года да цяперашняга часу — сябра Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Нарадзіўся ў Менску 2 жніўня 1967 года. З 1985 по 1988 гг. служыў у памежных войсках на аўгана-таджыкскай мяжы, а таксама непасрэдна ў Аўганістане. Па вяртанні ў Менск скончыў юрыдычны факультэт БДУ […]

4. Клімаў Андрэй

Андрэй Клімаў — вядомы бізнэсовец, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня, сябра адмысловай парлямэнцкай “Камісыі па прававой ацэнцы парушэньняў Прэзыдэнтам РБ А. Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў РБ”. Адзін з ініцыятараў імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку ў лістападзе 1996 г. Сябра АГП. Па палітычных матывах Андрэй Клімаў быў зьняволены тройчы. Нарадзіўся 17 верасьня 1965 году ў Менску. […]

5. Марозаў Павал

Павал — адзін з падазраваных па крымінальнай справе аб мультфільмах, заведзенай у жніўні 2005 году пракуратурай г. Менску. Павал Марозаў у той час быў каардынатарам праекту грамадзкай ініцыятывы “Трэці Шлях”.

6. Мініч Алег

Алег Мініч — беларускі праграміст і мультыплікатар з Горадні, стваральнік “Мультклубу” у інтэрнэце. Храналогія перасьледу 16 жніўня 2005 г. супрацоўнікі КДБ пазванілі ў кватэру Алега Мініча і прадставіліся тэлемайстрамі. Быў праведзены ператрус, пасьля якога Алега Мініча даставілі ва ўпраўленьне КДБ і паведамілі пра ўбуджэньне крымінальнай справы. Гарадзенцу ставілася ў віну стварэньне мультфільмаў, галоўны герой якіх […]

7. Садоўская Кацярына

Кацярына Пятроўна Садоўская нарадзілася 28 студзеня 1946 г. у Гомелі. Пасьля сканчэньня школы паехала працаваць у Сьветлагорск на завод штучнага валакна. Праз год пераехала ў Менск. Працавала на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы. Ад 1988 г. займаецца праваабарончай дзейнасьцю. У сярэдзіне 1990-х гг. супрацоўнічала з Партыяй здаровага сэнсу, пры якой стварыла грамадзкую прыёмную […]

8. Сасім Мікіта

Калі на адной з акцыяў амапаўцы адабралі ў Мікіты Сасіма нацыянальны беларускі сьцяг, ён падвесіў на вуду зьнятую з сябе джынсавую кашулю, якая стала новым сымбалем супраціву. Мікіта Сасім нарадзіўся ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці. Пасьля школы вучыўся ў каледжы лёгкай прамысловасьці, дзе некаторы час зьяўляўся старшынём суполкі БРСМ (якая пазьней у поўным складзе на […]

9. Скрабец Сяргей

Сяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 г. у г. Ліда Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, працаваў інжынэрам-тэхнолягам, у 1990-х гг. — у камэрцыйных структурах, ад 1997 да 2001 г. — гэнэральным дырэктарам гандлёвага дому “Бел-Бабаеўскае”. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га скліканьня (2000–2004 гг.), дзе некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Летам […]

10. Статкевіч Мікола

Нарадзіўся 12 жніўня 1956 году ў вёсцы Лядна Слуцкага раёну ў сям’і настаўнікаў. Там скончыў сярэднюю школу, затым — Менскае вышэйшае інжынэрнае зенітна-ракетнае вучылішча па спэцыяльнасьці “вайсковы інжынэр па радыёэлектроніцы” (у 1978 г.). У 1978-1982 гг. служыў у Мурманскай вобласьці старэйшым інжынэрам аўтаматызаванага каманднага пункту зенітнай ракетнай брыгады часткі СПА. У 1986 г. абараніў кандыдацкую […]

11. Фінькевіч Артур

Артур Фінькевіч нарадзіўся ў Менску 8 лютага 1985 г. Скончыў менскую ПТВ № 38, вучыўся ў Міжнародным Гуманітарна-Эканамічным Інстытуце, але праз два гады быў выключаны. Зараз студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці “Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледваньні”. Выпускнік “Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледваньняў”. З 2001 па 2008 гг. быў сябрам “Маладога фронту”, а таксама намесьнікам старшыні. У 2003-2005 […]

12. Шумчанка Анатоль

Анатоль Шумчанка — лідэр прадпрымальнікаў, старшыня прадпрымальніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. Храналёгія перасьледу Анатоль Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка 2005 году за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Менску ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка. Абвінавачаньне прад’яўлена […]