Сьпіс палітычных вязьняў за 2004 год

1. Васільеў Аляксандар

Аляксандар Васільеў нарадзіўся 18 сакавіка 1946 г. у сяле Галіцына Пензенскай вобласьці Расеі. Пасьля вайсковай вучэльні скончыў артылерыйскую акадэмію ў Ленінградзе, служыў у ракетных частках сухапутных войскаў. З 1964 па 1991 г. — у Савецкай арміі, скончыў службу ў Асіповічах, падпалкоўнік. Двойчы служыў у ГДР, быў сьведкам разбурэньня Бэрлінскага муру. Разам з Валерыем Леванеўскім кіраваў […]

2. Леванеўскі Валеры

Валеры Леванеўскі нарадзіўся ў Гародні 15 жніўня 1963 г. Скончыў гарадзенскую ПТВ-49 хімікаў, вучыўся ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Працаваў сьлесарам, рэгуліроўшчыкам радыёапаратуры, кіраваў Гарадзенскім абласным аб’яднаньнем у абарону правоў падаткаплатнікаў, Гарадзенскім гарадзкім цэнтрам абароны правоў спажыўцоў. Храналёгія перасьледу 1 траўня 2004 г. Валеры Леванеўскі быў арыштаваны ў Гародні на мітынгу, удзельнікі якога патрабавалі адстаўкі […]

3. Марыніч Міхаіл

Міхаіл Марыніч нарадзіўся 13 студзеня 1940 г. у вёсцы Старыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Менскі інстытут замежных моваў, Менскую вышэйшую партыйную школу. Ганаровы доктар эканамічных навук. Працаваў у будаўніцтве 16 гадоў, у тым ліку каля трох гадоў — у Аўганістане. З 1990 па 1991 г. — старшыня гарвыканкаму Менску, у […]

4. Падгол Уладзімер

Уладзімер Падгол — палітоляг, журналіст. Нарадзіўся 22 cьнежня 1952 г. у Віцебску. Скончыў тэхнікум фізычнай культуры, затым філязофскі факультэт БДУ. Дацэнт, кандыдат філязофскіх навук. Сябра партыі БНФ. У 1990-м стварыў у Віцебску (разам з Барысам Хамайдам, Уладзімерам Плешчанкам, Сяргеем Навумчыкам) клюб «За дэмакратычныя выбары» і газэту «Выбар». Храналёгія перасьледу 15 жніўня 1997 г. намесьнікам пракурора Віцебскай вобласьці Жыгаленкам была ўзбуджаная […]

5. Севярынец Павал

Грамадзкі актывіст, сябра Рады ГА “БАЖ”. Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачаткам цікавасьці да палітыкі стала ягонае абраньне ў 10-й клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994–1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. […]