Шаноўныя сябры!

 

Гэты сайт прысьвечаны палітвязьням, якія пацярпелі ад дыктатарскага  рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь.

Сайт створаны і працягвае стварацца дзеля таго, каб яшчэ раз нагадаць пра гісторыі жыцця і перасьледу гэтых людзей. Для таго, каб мы, беларусы, не забываліся, у якой краіне мы жывем, і разумелі, што працягнуць сьпіс палітвязьняў можа кожны з нас. Каб людзі ўсяго сьвету ведалі, што ёсьць такая краіна – Беларусь, і што на нашай цудоўнай зямлі людзі сядзяць у турмах па палітычных матывах.

На жаль, сьпіс тых, чые лёсы ламае недэмакратычная ўлада, у нас пастаянна павялічваецца. Такое становішча рэчаў азмрочвае цяперашні дзень Беларусі і  яе будучыню, заганяе многіх людзей у падполле альбо эміграцыю. Нельга не адзначыць, што адсутнасьць перспектыўнай будучыні, у сваю чаргу, павялічвае ў беларускім грамадстве шэраг негатыўных  з’яваў, такіх, як самазабойствы, алкагалізм, узровень злачыннасьці, не кажучы ўжо пра дэмаграфічныя праблемы рознага кшталту.

Мы, стваральнікі сайта, не можам спакойна глядзець на пакуты палітычных зьняволеных і іх сем’яў, як і ў цэлым на той крадзёж будучыні ў нашых суайчыннікаў, які на працягу 17 гадоў учыняе дыктатура. Нас не задавальняе, што людзі Беларусі страчваюць надзею, адчуваючы адчай у сітуацыі, калі нічога не зьмяняецца да лепшага, калі “заўтра не надыдзе ніколі”.

Цяпер – пару словаў пра нас. Першапачаткова  ідэя стварэньня сайту palitviazni.info належала наваполацкаму і магілёўскаму аддзяленням праваабарончага цэнтра “Вясна”. Потым да яе далучыліся некалькі юрыстаў і журналістаў як з Менску, так і з іншых месцаў. Усе мы разам хочам ушанаваць памяць пра пакутнікаў сваёй краіны — стварыць своеасаблівы даведнік на тэму палітвязьняў Беларусі. Найперш героямі нашага сайту будуць людзі, супраць якіх былі заведзеныя крымінальныя справы па палітычных матывах. Няхай яны і іхнія сваякі ведаюць: пакуль вы пакутуеце за будучыню ўсіх нас, мы зробім усё для таго, каб вашыя сьмеласьць, самаадданасьць, а нярэдка і сапраўдны гераізм, не былі забытыя.

Мы таксама нагадваем пра адваротны бок палітычных справаў. Незалежна ад таго, хочацца гэтага камусьці альбо не, побач з героямі прысутнічаюць і антыгероі – тыя, хто арыштоўвае, катуе, абвінавачвае і асуджае невінаватых, хто стварае невыносныя ўмовы існаваньня сумленным людзям толькі з-за іхняга іншадумства. Мы хочам таксама падкрэсьліць: усе, хто вольна альбо нявольна ступае на шлях гвалту над асобай і яе правамі, маюць шанцы спыніцца, пакаяцца і збочыць з такога ганебнага шляху. Нам вядомыя людзі, якія знайшлі ў сабе розум, сумленьне і годнасьць гэта зрабіць.

Мы ўсе разумеем, што падзеі дня сённяшняга неўзабаве стануць падзеямі гісторыі. А гісторыя не мусіць быць ані забытай, ані скажонай – дзеля будучыні. Няхай жа і наша мінулае, і час, перажываны намі зараз, у рэшце рэшт, навучаць будучыню на сваіх памылках, каб яна змагла аднавіць на зямлі беларускай годнасьць і справядлівасьць!

Я ўпэўненая: надыдзе час, калі Бог аддасьць належнае кожнаму.  Дык давайце ж разам верыць, што час гэты не за гарамі, і давайце, з Божай дапамогай, самі яго набліжаць!

 

 

Зьвязацца з рэдакцыяй сайту можна, накіраваўшы электронны ліст на скрыню

 

Нашыя банеры:

palitviazni.info

<a title="Свабоду палітвязьням! Сайт,
прысьвечаны палітвязьням на Беларусі" href="/">
<img src="/banners/palitviazni_468.gif"
alt="palitviazni.info" width="468" height="60" /></a>

palitviazni.info

<a title="Свабоду палітвязьням! Сайт,
прысьвечаны палітвязьням на Беларусі" href="/">
<img src="/banners/palitviazni_150.gif"
alt="palitviazni.info" width="150" height="150" /></a>

palitviazni.info

<a title="Свабоду палітвязьням! Сайт,
прысьвечаны палітвязьням на Беларусі" href="/">
<img src="/banners/palitviazni_100.gif"
alt="palitviazni.info" width="100" height="100" /></a>

palitviazni.info

<a title="Свабоду палітвязьням! Сайт,
прысьвечаны палітвязьням на Беларусі" href="/">
<img src="/banners/palitviazni_88.gif"
alt="palitviazni.info" width="88" height="31" /></a>