Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком

Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком

Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком.

“Як дэпутат Бундэстага, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Дзядка. Я вельмі занепакоены  неабгрунтаваным  прымяненнем артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул – “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” – выкарыстоўваецца, як і ў справе Мікалая Дзядка, дзеля легалізацыі жорсткага і зневажальнага абыходжання з палітычнымі зняволенымі ў беларускіх турмах.”

Прадстаўнік ААН заклікаў афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў

Прадстаўнік ААН заклікаў афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў

ААН выказвае занепакоенасьць у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на кастрычнік.

Спэцыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасьціадзначыў пагаршэньне ўмоў утрыманьня некаторых беларускіх палітвязьняў і зноў заклікаў неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоваў вызваліць тых, хто кінуты ў турмы толькі за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Харасьці падкрэсьліў таксама неабходнасьць пасьля вызваленьня цалкам рэабілітаваць палітычных апанэнтаў улады.

svaboda.org

У Беларусі з’явіўся новы палітычны зняволены – Юрый Рубцоў

Сумесная заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”:

Мінск, 23 снежня 2014 г. 

21 снежня стала вядома аб накіраванні гомельскага грамадскага актывіста Юрыя Рубцова ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

6 кастрычніка бягучага года Юрый Рубцоў  быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска па арт. 391 Крымінальнага кодэкса (знявага суддзі ці народнага засядацеля) на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытыга тыпу.

Крымінальны пераслед Юрыя Рубцова звязаны з ягоным адвольным затрыманнем 28 красавіка 2014 года падчас санкцыянаванага мірнага сходу “Чарнобыльскі шлях” за майку з надпісам “Лукашенко, уходи!” і асуджэннем на 25 сутак адміністрацыйнага арышту суддзёй суда Савецкага раёна Мінска Кірылам Палулехам.

“Вясна” прыняла адкрыты зварот да КДБ

“Вясна” прыняла адкрыты зварот да КДБ

14 жніўня Правабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся да сілавікоў у зьвязку з сітуацыяй вакол ксяндза Уладзіслава Лазара.  Правабаронцы патрабуюць паведаміць, дзе знаходзіцца сьвятар, у якім ён стане, чаму і кім быў зьняволены, у чым канкрэтна абвінавачваецца.

15 дэпутатаў Еўрапарламенту падтрымалі грамадзянскую супольнасць у Беларусі

15 дэпутатаў Еўрапарламенту падтрымалі грамадзянскую супольнасць у Беларусі

Па ініцыятыве дэпутата Еўрапейскага Парламента ад Польшчы Марэка Мігальскага і швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыі Libereco – Partnership for Human Rights, 15 дэпутатаў з розных краін зрабілі заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Сьпіс палітычных вязьняў на пачатак лютага 2012 года паводле ПЦ “Вясна”

Сьпіс палітычных вязьняў на пачатак лютага 2012 года паводле ПЦ “Вясна”

Праваабрончы цэнтр “Вясна” прызнае наяўнасьць у Беларусі палітычных вязьняў – асобаў, якія незакона пазбаўлены Свабоды за свае палітычныя перакананьні, і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня.

Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Гнеў і абурэнне: Віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Мінск-Парыж, 24 лістапада 2011 г.

Сёння Алесь Бяляцкі, Віцэ-Прэзідэнт FIDH і кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру “Вясна” быў прысуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Маёмасць, зарэгістраваная як на самога абвінавачанага, у тым ліку офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”, так і на іншых асоб, прадпісана адабраць для выканання прысуду. Па рашэнні суду, Бяляцкі павінен таксама пакрыць страты.