Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

11 Articles

76-гадовы праваабаронца Валерый Шчукін прайшоў 16 кіламетраў у падтрымку “Матчынага Руху 328”

Вядомы праваабаронца Валерый Шчукін распавёў сайту palitviazni.info, што ён, каб падтрымаць “Матчын Рух 328”, адправіўся ў паломніцкі тур і прайшоў 16 кіламетраў.

“Жанчыны маліліся за сваіх дзяцей, за змены “наркатычнага” артыкула ў заканадаўстве. Маліліся за тое, што ім баліць”, – кажа суразмоўца.

Пасля збіцця падчас акцыі 25 сакавіка здароўе Валерыя Шчукіна значна пагоршылася

Пасля выпіскі з ваеннага шпіталя вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін знаходзіцца дома, але з кватэры ўжо практычна не выходзіць.

“Калі зусім не змагу хадзіць, то прыпаўзу на наступную вулічную акцыю”, – кажа сайту palitviazni.info Валерый Аляксеевіч.

Валерый Шчукін: Яны мяне, афіцэра, хацелі напалохаць?

22 сакавіка вядомы беларускі праваабаронца Валерый Шчукін адзначыў свой 75-гадовы юбілей. А ўжо праз тры дні ўлады падрыхтавалі знакамітаму пенсіянеру свой “падарунак” – падчас святкавання Дня волі АМАПаўцы яго жорстка збілі, і сёння Валерый Аляксеевіч знаходзіцца ў ваенным шпіталі.

“Яны мяне, афіцэра, хацелі напалохаць? – кажа Валерый Шчукін. – Не праз такое праходзіў…”

Валерый Шчукін: Спрабаваў бараніць праўду, а сам бараніўся ад няпраўды

22 сакавіка вядомаму беларускаму праваабаронцу Валерую Шчукіну споўнілася 75 гадоў.

Валерый Аляксеевіч Шчукін – адзін з самых сталых і вядомых праваабаронцаў Беларусі. У свой час быў рэкардсменам па колькасці знаходжання на “сутках”. Сам ён кажа, што раней нават вёў дзённік, дзе ўлічваў кожную ўласную “ходку”. А, калі лічба стала трохзначнай, перастаў весці ўлік.

Валерый Шчукін: Аднойчы Дзень народзінаў адзначаў на “сутках”

ai-176702-aux-head-20151103_valeri_schukin_svaboda.org_360 22 сакавіка вядомаму беларускаму праваабаронцу Валерую Шчукіну споўнілася 74 гады.

Валерый Аляксеевіч Шчукін – адзін з самых сталых і вядомых праваабаронцаў Беларусі. У свой час быў рэкардсменам па колькасці знаходжання на “сутках”. Сам ён кажа, што раней нават вёў дзённік, дзе ўлічваў кожную ўласную “ходку”. А, калі лічба стала трохзначнай, перастаў весці ўлік.

“Сёння мне не сорамна за тыя гады, што я пражыў, – кажа Валерый Аляксеевіч. – Мне не сорамна глядзець людзям у вочы”.

Валерый Шчукін: Я – салдат арміі справядлівасці

Валерый Шчукін73-гадовы Валерый Аляксеевіч Шчукін – адзін з самых сталых і вядомых праваабаронцаў Беларусі. У свой час быў рэкардсменам па колькасці знаходжання на “сутках”. Сам ён кажа, што раней нават вёў дзённік, дзе ўлічваў кожную ўласную “ходку”. А, калі лічба стала трохзначнай, перастаў весці ўлік.

Ён, як ніхто іншы ведае, у якіх умовах утрымліваюцца беларускія вязні за кратамі, і быў адным з першых, хто стаў змагацца за іх правы. Пра выжыванне ва ўмовах няволі, пра завостранае пачуццё справядлівасці Валерый Шчукін распавядае сайту palitviazni.infо.

– Валерый Алексеевіч, узгадайце за што апынуліся за кратамі ў самы першы раз?

– Гэта было так даўно, што акалічнасці менавіта першай “ходкі” узгадаць зараз цяжка. Я дакладна не памятаю, за што апынуўся ў няволі ўпершыню, але адназначна гэта было пасля таго, як Лукашэнка фактычна разагнаў парламент XIII склікання. Бо ў сярэдзіне 90-х дзеючых дэпутатаў саджаць усё ж такі баяліся.

Пазбавіўшыся дэпутацкай недатыкальнасці, я не кінуў актыўнай грамадзянскай дзейнасці, за што і трапіў у поле зроку нашых праваахоўных органаў. Спачатку мяне проста спрабавалі палохаць, але я, былы афіцэр, на пагрозы проста не звяртаў увагу. Потым мяне каралі штрафамі па адміністрацыйных артыкулах, “паехаў на суткі”…

“Усяго тры месяцы, але на якіх нервах!”

“Усяго тры месяцы, але на якіх нервах!”

Валерый Шчукін — аб сваім арышце ў Жодзіне (працяг)

— Даведаўшыся, што мяне шукаюць, я добраахвотна прыйшоў, сам. Мяне адвезьлі спачатку (у нас арыштнага дому тады не было) на Валадарку. Але потым Валадарка атрымала каманду згаліць мне бараду.

“І вось у панядзелак я прыйшоў з рэчамі — садзіцца ў турму…”

“І вось у панядзелак я прыйшоў з рэчамі — садзіцца ў турму…”

Капітана другога рангу ў адстаўцы Валерыя Шчукіна можна сьмела назваць ветэранам беларускага супраціву. Ён тройчы судзімы па палітычных крымінальных справах. Пры гэтым яго адседкі яшчэ і па адміністрацыйных тэрмінах у канцы 90-х-напачатку 2000-х складалі рэкордны тэрмін. Праўда, сам Валеры Аляксеевіч сьціпла адзначае, што «потым з’явіліся новыя людзі», у тым ліку і тыя, “якія адседзелі сутак больш, чым я, і нашмат”.