Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

4 Articles

Уладзімір Кобец: У 2018-ы год Беларусь магла б увайсці без цяжару нікому не патрэбных палітычных спраў

“Справа патрыётаў” спынена, але супраць яе былога фігуранта ўзбуджана новая крымінальная справа.

“Варта сачыць за тым, як будуць развівацца падзеі і дамагацца спынення гэтай справы. Спадзяюся, як і папярэдняя, яна не дойдзе да суда”, – распавядае сайту palitviazni.info  Уладзімір Кобец, які ў 2010 годзе кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў кінуты за краты, а пасля вызвалення з’ехаў за мяжу.

Уладзімір Кобец: “Справа патрыётаў” можа доўгі час знаходзіцца ў “падвешаным” стане

Хутка споўніцца месяц, як выйшлі на волю пад падпіску аб нявыездзе два апошнія фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання – Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі. Тым часам, сама справа не закрытая і зараз застаецца пытанне: ці дойдзе яна да суда?

Нікому не былі патрэбныя за кратамі палітычныя вязні падчас правядзення ў Мінску ПА АБСЕ, – распавядае сайту palitviazni.info  Уладзімір Кобец, які ў 2010 годзе кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў кінуты за краты, а пасля вызвалення з’ехаў за мяжу. – Улада выкарыстала палітвязняў, як тавар для гандлю. Бярэш закладнікаў, а потым іх выпускаеш і атрымліваеш цалкам рэальныя дывідэнты…”

Уладзімір Кобец: Пытанне палітычных пераследаў да гэтага часу не знятае з павесткі дня

ai-155589-aux-head-20150615_Kobets_360Уладзімір Кобец, які ў 2010 годзе быў кіраўніком выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў кінуты за краты, а пасля вызвалення з’ехаў за мяжу распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі 19 снежня 2010 году, “справу Кондруся” і беларуска-еўрапейскія стасункі

“Як вядома, 19 снежня 2010 г. дзясяткі тысяч грамадзянаў Беларусі выйшлі ў цэнтр Мінску каб мірна пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, – успамінае Уладзімір Кобец. – Маніфістацыя была брутальна падаўлена, збіты і арыштаваны сотні людзей, большасць кандыдатаў у прэзідэнты і сябраў іх штабоў апынуліся за кратамі па прыдуманым абвінавачванні ў масавых беспарадках…”

Уладзімер Кобец

Уладзімер Кобец

Нарадзіўся 7 лістапада 1971 г. у Слоніме. Пасьля школы ў 1989 г. скончыў БДУ па спэцыяльнасьці “географ-эколяг”. Дзеючы сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. Мае два дыпломы дыстанцыйных курсаў швэдзкага ўнівэрсытэту Упсала – “Народанасельніцтва Балтыі” і “Навакольнае асяродзьдзе рэгіёну Балтыйскага мора”. Быў накіраваны на працу ў Менскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. У 1999 годзе пераведзены ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

У 2000 г. з адзнакай скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці “мэнэджэр-эканаміст”. У тым жа годзе пакінуў дзяржаўную службу і стаў адным з заснавальнікаў і каардынатараў руху “Зубр”. Узнагароджаны мэдалём МЗС Славаччыны “За пэрсанальны ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці”. Удзельнік першага Форуму грамадзянскай супольнасьці “Усходняга партнэрства” ў Брусэлі ў 2009 г.

Падчас выбараў 2010 г. — кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саньнікава.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы апэратыўнікамі КДБ праз два дні пасьля Плошчы — у 15.30 21 сьнежня 2010 г. Прад’яўлена абвінавачаньне па 1 і 2 частках артыкулу “Масавыя беспарадкі”. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. У ноч на 27 студзеня 2011 г. адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе. Суду над ім так і не адбылося. 29 жніўня Уладзімер атрымаў па пошце пастанову пра закрыцьцё супраць яго крымінальнай справы, а таксама дазвол зноў выяжджаць за межы краіны.

У верасьні 2011 г. напісаў у СМІ ліст, з якога вынікала, што Уладзімер пакінуў Беларусь. Прычынамі гэтага, паводле ягоных словаў, сталі ціск і катаваньні падчас знаходжаньня ў СІЗА, а пазьней — пагрозы яго сям’і пасьля вызваленьня пад падпіску. Кобец заявіў пра спробы яго вярбоўкі. Зараз знаходзіцца ў адной з краінаў Эўропы.