Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

2 Articles

Былому палітвязню Аляксандра Казуліну споўнілася 60 гадоў

kazulin010715-74k5225 лістапада кандыдат у прэзідэнты 2010 году і палітвязень Аляксандр Казулін адзначыў 60-гадовы юбілей.

13 ліпеня 2006 году суд прызнаў яго вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаны з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі.

Палітыка прыгаварылі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” аб`явіла Казуліна палітзняволеным.

Сваёй віны ён так і не прызнаў, а вызвалены быў у жніўні 2008 году прэзідэнцкім указам аб памілаванні.

Аляксандар Казулін

Аляксандар Казулін

Кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь падчас выбараў 19 сакавіка 2006 году. Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Аляксандар Казулін нарадзіўся 25 лістапада 1955 г. у Менску. Прафэсар, доктар навук. Служыў на Балтыйскім флёце ў марской пяхоце, пасьля дэмабілізацыі працаваў на МТЗ. Скончыў з чырвоным дыплёмам мэханіка-матэматычны факультэт БДУ. Быў сакратаром камітэту камсамолу БДУ. Працаваў у БДУ выкладчыкам, дэканам факультэту, потым — у Міністэрстве адукацыі начальнікам аддзелу, намесьнікам і першым намесьнікам міністра.

У 1996–2003 гг. — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У красавіку 2005 г. абраны старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. У тым жа годзе стаў заснавальнікам і каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы “Воля народу”. На прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. быў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Храналёгія перасьледу

Аляксандар Казулін быў затрыманы 25 сакавіка 2006 г. падчас разгону шэсьця на праспэкце Дзяржынскага ў Менску. Трапіў у вязьніцу за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і адзначэньне Дня Волі.

13 ліпеня 2006 г. Маскоўскі райсуд Менску прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 гадоў турэмнага зьняволеньня.

У турме Аляксандар Казулін абвясьціў галадоўку, патрабуючы разгляду беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН. Палітвязень галадаў 53 дні, страціўшы больш за 40 кіляграмаў вагі, беззваротна падарваў здароўе. Мужны палітык дамогся сваёй мэты — прадстаўнік ЗША падняў беларускай пытаньне ў Радзе бясьпекі ААН.

Адбываў тэрмін пакараньня ў калёніі “Віцьба-3” у 9 км ад Віцебску. Выйшаў на волю 16 жніўня 2008 г. паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.

21 сьнежня 2008 г. Казулін заявіў аб выхадзе з БСДП(Г).

У часе зьняволеньня 23 лютага 2008 г. памерла ад сьмяротнай хваробы яго жонка Ірына Казуліна, разьвітацца зь якой пра жыцьці Аляксандру Казуліну не давялося — яго адпусьцілі з турмы 26 лютага, літаральна ў апошні момант, на яе пахаваньне.

15 жніўня 2008 г. пад ціскам эканамічных санкцыяў кіраўніком Беларусі А. Лукашэнкам быў падпісаны ўказ аб памілаваньні Аляксандра Казуліна. На наступны дзень Казуліна выклікала адміністрацыя калёніі “Віцьба-3”. Падпісаць дакумэнт аб уласным памілаваньні ён адмовіўся, бо не прызнаваў сваёй віны. 17 жніўня Аляксандар Казулін выйшаў на волю.