Blog

5 Articles

Відэаінтервью з Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам

У той час, як міжнародная грамадская супольнасць пільна сочыць за судом над лідарамі  Незалежнага прафсаюза РЭП, у відэакаментары Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік распавядаюць, як адчуваюць сябе ў судовым працэсе, пра неабходнасць салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў а таксама каментуюць апошнія захады ўладаў Беларусі па падвышэньні ціску на незалежныя СМІ.

Алесь Бяляцкі: “Справа прафсаюзаў” не паспрыяе паляпшэнню палітычных і эканамічных стасункаў з Захадам

 Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі пракаментаваў сайту palitviazni.info вызваленне с СІЗА бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, які быў прызнаны палітвязнем, а таксама зрабіў прагноз, па якому сцэнару можа далей развівацца гэтая справа.

“Няма палітычнай волі на дэмакратызацыю ў краіне, а таму сітуацыя застаецца даволі трывожнай”, – кажа праваабаронца.

Ігар Комлік выйшаў на волю праз два месяцы пасля затрымання

Бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка выпусцілі са следчага ізалятара на Валадарскага.

“Палiтычны зняволены Ігар Комлік на волі, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. – Ён выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе”.

Ігар Комлік

Галоўны бухгалтар прафсаюза РЭП. Нарадзіўся 12 ліпеня 1959 году ў Мінску. У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 57, паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут. Паводле першай вышэйшай адукацыі — інжынэр-механік.

З 1994 да 2004 году працаваў у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБДЭМ). Быў старшынёй прафсаюзнай арганізацыі.

У 1997–2001 гадах вывучаў правазнаўства ў Міжнародным інстытуце прававых і сацыяльных дачыненняў.