Blog

49 Articles

Былы палітвязень Ігар Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2015 год

Аліневіч Ігар У Дзень салідарнасці сайт charter97.org абвясціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год.

Прэміяй адзначаны гурт “Крамбамбуля”, ініцыятыва “Студэнты супраць”, вядомая журналістка Святлана Калінкіна і былы палітвязень Ігар Аліневіч.

Дарэчы, два гады таму ён стаў таксама лаўрэатам прэміі літаратурных турэмных твораў імя Францішка Аляхновіча за кнігу “Еду ў Магадан”, якую напісаў за кратамі.

Ігар Аліневіч распавядае сайту palitviazni.info пра тое, што для яго азначае апошняя ўзнагарода.

Хто сочыць за Ігарам Аліневічам?

Ігар Аліневіч “На два тыдні да мяне нехта прыставіў вонкавую ахову, куды б я не ішоў”, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітзняволены Ігар Аліневіч.

“Ім усё тэрарысты бачацца, самі ад уласных страхаў адыйсці не могуць, – дадае ён. – Адным словам, далі зразумець, што бачыць мяне ў краіне не жадаюць”.

Па словах былага палітвязня, пасля турмы ён ужо крыху аднавіўся і планаў на будучае шмат. У той жа час адзначае, што ў краіне мала што змянілася, хоць Захад і стаў больш прыязна ставіцца да беларускага рэжыма.

Ігар Аліневіч: Турма – не нагода, каб здавацца і адракацца ад сябе

Аліневіч ІгарБылы палітвязень Ігар АЛІНЕВІЧ распавядае сайту palitviazni.info пра фарміраванне свайго светапогляду і тое, як стаў анархістам, пра сваю крымінальную справу, жыццё за кратамі і пасля вызвалення.

У пошуках індывідуальнай свабоды

– Мае школьныя гады прыйшліся на сярэдзіну 90-х, – пачынае Ігар. – Гэта быў час, калі людзі ўсё яшчэ памяталі савецкую рэчаіснасць, але аптымізм перабудовы ўжо прайшоў. У настроях, светапоглядах людзей назіраўся нейкі тупік. Ідыялогія спажывальніцтва выціскала старую мараль. Не было нейкіх безумоўных аўтарытэтаў. З дзяцінства маці ў мяне фарміравала дастаткова шырокі светапогляд. Прыносіла з бібліятэкі кнігі па гісторыі, Джэка Лондана, фантастыку… Сачыла, каб я прачытваў школьную праграму. А ў старэйшых класах я адчуў, што падручнікі па гісторыі і грамадствазнаўству вельмі слабыя. Я прачытваў іх за некалькі дзён і ізноў вяртаўся да сваіх энцыклапедый. Бо бацька вучыў мяне патрабаваць ад сябе нават больш, чым можаш, не шкадаваць сябе…

Ігар Аліневіч пра ўмовы ў папраўчых лагерах: суіцыды, здзекі і поўнае бяспраўе

alinevich_igar Сайт abc-belarus.org апублікаваў ліст Аліневіча, у каторым ён пракаментаваў заяву Алёны Красоўскай-Каспяровіч аб тым, што ў беларускіх турмах умовы палепшыліся:

“Выйшаўшы з чарговага штрафнога ізалятара, даведаўся, што ў друку ўздымалася пытанне аб становішчы ў турмах і зонах. З усмешкай прачытаў артыкул Aлены Красоўскай-Каспяровіч пра тое, як «за 5 гадоў сітуацыя змянілася ў лепшы бок». Я асабіста назіраў прыезд у зону Красоўскай-Каспяровіч і Ліхавіда, бачыў іх так званую «інспекцыю». Ліхавід быў у чырвонай куртцы з капюшонам, які закрываў амаль увесь твар, як у Кені ў Саўс парку. Мабыць, ён хацеў, каб яго не пазналі. Але хлопцы з «дзясяткі» (выпраўчая калёнія №10 – заўвагі рэдактара) апазналі Мікіту, бо сустракалі яго з ШІЗА, дапамагалі яму. Вельмі шкада, што, прайшоўшы ўшчыльную міма мяне, ён не распытаў мяне . Я б расказаў, як у ШІЗА цяпер зімой у зэкаў забіраюць трусы, як не даюць ўзяць з сабой ручнік і мыла для ног, кружку для піцця. Бо ў яго час, 5 гадоў таму, гэта ўсё яшчэ было.

Больш за месяц няма звестак ад Ігара Аліневіча  

Больш за месяц няма звестак ад Ігара Аліневіча   

Як паведаміла маці палітвязня Валянціна Аліневіч, больш за месяц няма звестак ад яе сына Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба-3. Гэты факт выклікае вялікую занепакоенасць, бо апошняе, што вядома родным і правабаронцам пра лёс палітвязня – гэта чарговае змяшчэнне ў ШІЗА яшчэ ў траўні.

Ігар Аліневіч пра суды ў турмах: Гэта як «тройкі» ў ГУЛАГу

alinevich_igarЯк паведаміў Сайт “Радыё Свабода” Палітвязень Ігар Аліневіч даслаў дамоў ліст, зь якога вынікае, што ён ведае пра сытуацыю зь Мікалаем Дзядком.

аці палітвязьня Валянціна кажа, што раней яе ліст да сына не прапусьціла турэмная цэнзура толькі таму, як яна мяркуе, што ў ім перадаваліся прывітаньні Ігару ад Мікалая Статкевіча і Мікалая Дзядка. Але, як аказалася, Ігар Аліневіч зь іншых крыніц даведаўся пра тое, што ягонаму сябру пагражае яшчэ год турмы. «Ён дужы і вытрымае», — мяркуе Ігар Аліневіч.