Blog

13 Articles

Эдуард Пальчыс: Я сваю справу раблю таму, што перажываю за лёс краіны

gi-24322-120862-big14 снежня быў перанесены суд аб прызнанні сайта 1863x.com экстрэмісцкім, чыім заснавальнікам з’яўляецца блогер Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс распавёў сайту palitviazni.info пра гэтую “маленькую перамогу” і выказаў сваё стаўленне да арышту беларускіх аўтараў, якія пісалі артыкулы для расійскіх сайтах.

Эдуарду Пальчысу неабходна працаўладкавацца на працягу двух тыдняў

gi-24322-120862-big“Зараз сайт 1863x.com працуе, але яго ў бліжэйшы час могуць прызнаць экстрэмісцкім і закрыць”, – распавёў блогер сайту palitviazni.info.

Эдуард Пальчыс – блогер і публіцыст, больш вядомы пад нікам “Джон Сільвер”. Заснавальнік сайта 1863x.com. У кастрычніку гэтага году быў асуджаны да “хатняй хіміі”, але яшчэ перад пачаткам судовага працэсу праваабарончая супольнасць прызнала Пальчыса палітвязнем.

Эдуард Пальчыс: З боку ФСБ былі спробы выцягнуць з мяне паказанні, каб я застаўся ў Расіі

gi-24322-120862-bigБлогер Эдуард Пальчыс, над якім днямі закончыўся судовы працэс, распавёў сайту palitviazni.info пра справу жыцця, якая ў выніку перарасла ў крымінальную справу.

“На сайце, які я рэдактаваў, хацелася асадзіць тых расійскіх прапагандыстаў, якія ў 2014-м пачалі інфармацыйна атакаваць Беларусь, – кажа Эдуард. – Тыя проста страчвалі рэальнасць…”

Алесь Бяляцкі: Тое, што Эдуард Пальчыс на волі, гэта і наша невялікая перамога

a0f5e8f3-cf4e-464a-9bb8-8c35daa51f8c_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1-rb6q528 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прысудзіў блогера Эдуарда Пальчыса да абмежавання волі тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму хлопец застаецца толькі адзін месяц «хатняй хіміі».

Былыя палітвязні падзяліліся на сайце palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад рашэння суда.

Валянцін Стэфановіч: У “справе Пальчыса” шэраг розных абставін, якія могуць паўплываць на прысуд

imagesПрысуд блогеру Эдуарду Пальчысу, якога праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнем, магчыма, будзе агучаны 28 кастрычніка.

Тым часам, па неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

“Магчыма, будзе жаданне прадэманстраваць Расіі, што ў Беларусі пільна сочаць за тым, каб у краіне не было нацыяналістычных настроеў, і што на гэтыя настроі ўлады будуць рэагаваць жорстка, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Такое таксама можа быць. Хаця я ўсё-такі спадзяюся, што ўлады праявяць разумнасць у сваіх падыходах, і Пальчыс не будзе знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Гэта і нам не дасць магчымасці кваліфікаваць яго, як палітвязня. Я ўпэўнены, што ў сёняшняй сітуацыі не ў інтарэсах улады мець дадатковых палітычных зняволеных…”

Вікторыя Пальчыс: Адчаю ў вачах мужа я не бачыла

D0FB838E-9A38-45F9-9929-BE6700782F8C_cx0_cy4_cw0_w987_r1_s_r1У судзе над блогерам Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак да 24 кастрычніка. Як вядома, працэс праходзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме.

Вікторыя – жонка Эдуарда – падзялася з сайтам palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад працэса.

“Ёсць адчуванне, што ўсё будзе добра”, – кажа яна.

Гары Паганяйла: Дзіўна, што суд па такой гучнай справе – закрыты

imagesУ Мінскім гарадскім судзе ўжо каторы дзень працягваецца разгляд крымінальнай справы рэдактара сайта 1863х.com і блогера Эдуарда Пальчыса. Працэс, як вядома, праходзіць у закрытым рэжыме.

“Калі суд закрылі ад грамадскасці, такі будзе і давер да разгляду гэтай справы, і да таго рашэння, што прыме суд”, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары ПАГАНЯЙЛА.

Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс нарадзіўся ў Лідзе, яму 25 гадоў. Займаецца гісторыяй, жанаты. Не звязаны ні з адной палітычнай сілай альбо апазіцыйнай групоўкай.

Эдуард Пальчыс – блогер і публіцыст, больш вядомы пад нікам “Джон Сільвер”. Заснавальнік сайта 1863x.com. Даволі доўгі час яго сапраўднае імя заставалася невядомым, аднак пасля раптоўнага арышту у Расіі імя Пальчыса было раскрытае.

На сайце друкаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з рэзкай крытыкай уладаў Расіі і Беларусі. Лічыцца, што піку папулярнасці сайт дасягнуў пад канец 2015 года. На ім сабраныя ў асноўным публіцыстычныя артыкулы на гістарычныя і каляпалітычныя тэмы, шмат матэрыялаў, прысвечаных палітыцы Крамля ў дачыненні да сваіх суседзяў.

Відаць, найбольш папулярнай публікацыяй сайта стаў артыкул пад загалоўкам “Как Беларуская Православная Церковь готовит нас к “русскому миру”. Пры гэтым нельга сказаць, што сайт 1863x.com меў масавую папулярнасць.

Храналогія пераследу

У лістападзе 2015 года Пальчыс паведаміў аб затрыманні КДБ і прымусовым знаходжанні ў псіхіятрычнай лякарні. Пасля гэтага ён пераехаў ва Украіну.

Аб затрыманні ў Расіі Эдуарда Пальчыса стала вядома напрыканцы студзеня 2016 году. Пазней адно расійскае нацыяналістычнае выданне паведаміла, што беларус быў затрыманы пры перасячэнні украінска-расійскай мяжы і ўтрымліваецца ў бранскай турме.

Напрыканцы мая 2016 года блогера экстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён быў узяты пад варту.

22 июня старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч пацвердзіў, што Эдуарду Пальчысу прад’яўлена абвінавачванне. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

25 жніўня 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

5 кастрычніка беларускія праваабаронцы прызналі блогера Эдуарда Пальчыса палітвязням, пра што гаворыцца ў сумеснай заяве закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Вільня), ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр”, камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Яны патрабуюць вызваліць Пальчыса з-пад варты, паколькі забеспячэнне яго яўкі ў суд можа быць гарантаванае і іншымі мерамі стрымання, не звязанымі з ізаляцыяй абвінавачанага, а таксама спыніць справу ў дачыненні да блогера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і забяспечыць правядзенне адкрытага судовага працэсу з захаваннем усіх гарантый справядлівага судовага разбору.

Суд над Эдуардам Пальчысам адбываўся з 14 кастрычніка па 28 кастрычніка 2016 года  ў Мінскім гарадскім судзе. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме.

Пальчыс, справа якога слухалася ў закрытым рэжыме, прызнаны вінаватым па  артыкуле 130 частка 1 Крымінальнага Кодэксу РБ : распальванне варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці і па артыкуле 343:  выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару. Агулам пакараньне – адзін год і дзевяць месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу (так званая “хатняя хімія”).

На дадзены момант Эдуард Пальчыс вызвалены з пад варты, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Жонка Эдуарда Пальчыса: Я бачу аптымізм мужа, яго нязломнасць і веру ў тую справу, што ён рабіў

D0FB838E-9A38-45F9-9929-BE6700782F8C_cx0_cy4_cw0_w987_r1_s_r1Жонка блогера Эдуарда Пальчыса, якога праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнем, распавяла сайту palitviazni.info пра справу мужа і суд над ім, які пачнецца 14 кастрычніка.

“Мяркую, улады разумеюць, што справа, як кажуць, шытая белымі ніткамі, няма рэальных доказаў вінаватасці мужа, – кажа Вікторыя. – Магчыма, не хочуць, каб міжнародныя назіральнікі і журналісты бачылі, як развальваецца гэтая справа. А за закрытымі дзвярыма могуць вынесці абсалютна любы прысуд. Хаця ўсе мы спадзяемся на лепшае…”

“Прызнанне Пальчыса палітвязнем дае шанец хлопцу хутчэй выйсці на волю…”

imagesПравабаронцы прызналі палітвязнем Эдуарда Пальчыса, суд над якім павінен распачацца 14 кастрычніка.

Былыя палітычныя зняволеныя распавядаюць сайту palitviazni.info, што яны думаюць з нагоды надання Эдуарду статуса “палітычнага” і выказваюць свае прагнозы наконт перспектыў гэтай справы.