Blog

4 Articles

Таццяна Цішкавец: Тэрмін знаходжання пад вартай Эдуарду Бабарыку працягнуты да 18 снежня

Таццяна Шышкавец, адвакат Эдуарда Бабарыкі, распавяла сайту palitviazni.info пра апошнюю сустрэчу з палітвязнем у СІЗА КДБ.

“Рашэнне працягнуць тэрмін знаходжання пад вартай у бліжэйшы час мы абскардзім”, – кажа адвакат.

“Шмат чытае, малюе, займаецца спортам…”

Таццяна Шышкавец, адвакат Эдуарда Бабарыкі, распавяла сайту palitviazni.info пра сустрэчу з палітвязнем у ізалятары.

“Эдуард па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА КДБ, тэрмін знаходжання пад вартай яму працягнуты да 18 кастрычніка”, – кажа суразмоўца.

“Эдзіку не перадаюць газеты і вялікую частку лістоў…”

Аляксандра Зверава, сяброўка палітвязня Эдуарда Бабарыкі, распавяла апошнія навіны пра яго.

“У СІЗА Эдзік займаецца ёгай, – паведаміла Аляксандра. – Чытае, вучыцца маляваць, замовіў сабе кнігі па шахматах. Эдзік піша мне лісты, і кожны раз просіць не перажываць…”

Эдуард Бабарыка

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.

Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Заснавальнік краудфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola».

«Улей» – краўдфандынгавая платформа, якая працуе па такім прынцыпе: людзі падтрымліваюць грашыма нейкую ідэю, скідаюцца на яе рэалізацыю, а аўтар гэтай ідэі пасля дзеліцца вынікам; сродкі пералічваюцца толькі ў тым выпадку, калі аўтару ўдалося зацікавіць людзей настолькі, што яны перадаплацілі 100% кошту яго праекта.

MolaMola – фандрайзінгавая пляцоўка, на якой можна проста папрасіць дапамогі, не будучы вінным за гэта нешта наўзамен; дапамога тут прыходзіць непасрэдна на картку аўтара кампаніі.

“Я шмат што ўмею, – распавядаў Эдуард Бабарыка 34mag.net. – Граю на музычных інструментах. Разбіраюся ў механіцы, фізіцы. Я магу выступаць, магу пісаць тэксты, магу спяваць, ствараць бізнэс-мадэлі, займацца маркетынгам. Але я нічым не выбітны.

А можа быць, выбітны – у балансіроўцы. Прырода імкнецца да балансу, але фактарамі звонку баланс парушаецца. Я з’яўляюся спараджэннем той самай прыроды і, па ідэі, павінен адчуваць сябе арганічна, захоўваючы баланс і стрэсуючы з-за таго, што нешта дзесьці пераважвае. Сочыш за ўнутранымі арэлямі: адхіліўся, задумаўся – змяняеш баланс. І застаешся паміж”.

Хроніка пераследу

Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР “праводзіліся вучэнні”. У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.

21 чэрвеня Эдуарду Бабарыка было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”).

palitviazni.info