Blog

14 Articles

Былыя палітвязні Павел Севярынец і Мікалай Аўтуховіч наведаліся ў госці да Уладзіміра Кондруся

Напрыканцы мінулага году фігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь быў пакараны судом умоўна – 1,5 гадамі «хатняй хіміі». Зараз ён знаходзіцца дома – у гарадскім пасёлку Рудзенск.

“25 студзеня разам з Мікалаем Аўтуховічам мы наведаліся да Уладзіміра ў госці, – распавёў сайту palitviazni.info палітык Павел Севярынец. – Дзякуй Богу, здароўе ў яго пасля турэмнай галадоўкі хутка аднавілася…”

Уладзімір Кондрусь: На ўлік у міліцыю я не станавіўся

1226_hdz_sud_kondrus_01-ydu4mФігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь, які не так даўно выйшаў на волю, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён займаецца пасля вызвалення.

“Пасля таго, як апынуўся дома, многія выказваюць словы падтрымкі, – кажа суразмоўца. – А некаторыя глядзяць пагардліва, як кажуць, стараюцца абыйсці бокам. Гэта мне часам нагадвае 30-я гады, калі сталінскія служакі забіралі чалавека, а пасля людзі баяліся падыходзіць да яго блізкіх. Вораг жа народа! Сёння такіх людзей у нас можа і не вельмі шмат, але яны ёсць. Чаму так адбываецца? Многія запалоханы, баяцца, каб толькі на іх цень не ўпала”.

Уладзімір Кондрусь: Умовы “хатняй хіміі” выконваць не збіраюся…

ko1s Уладзімір Кондрусь, які 26 снежня быў вызвалены ў зале суда, распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі 2010 году,  “псіхіятрычную экспертызу” і беларускую апазіцыю.

“Пасля Плошчы некаторыя пісалі, што я – правакатар, бегаў з нейкай торбачкай, у якой было невядома што, – кажа Уладзімір. – Дык вось сёння я магу сказаць – там былі зробленыя мною ўлёткі, у якіх я заклікаў народ да байкоту выбараў. Гэтыя ўлёткі я раскідваў у Мінску, мне падавалася, што і адзін я нешта змагу зрабіць, каб засцерагчы выбаршчыкаў ад таго цырка, якія назвалі выбарамі. Я змагаўся адзін…”

“Новыя палітвязні ніяк не ўпісваюцца ў новую стратэгію стасункаў з Бруселем…”

1226_hdz_sud_kondrus_01-ydu4mБылыя палітвязні, якія былі рэпрэсаваны за ўдзел у снежаньскіх падзеях 2010 году, абмяркоўваюць прысуд, які быў вынесены ўчора Уладзіміру Кондрусю – удзельніку Плошчы-2010

Уладзіміра Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам. Кондрусю застаецца адбыць каля пяці месяцаў «хатняй хіміі» з улікам часу, праведзенага ў СІЗА.

Павел Севярынец: Сістэма не ведала, што рабіць з Кондрусем

kondrus-sud-2 Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска быў вынесены прысуд фігуранту падзей Плошчы-2010.

Уладзіміра Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам. Кондрусю застаецца адбыць каля пяці месяцаў «хатняй хіміі» з улікам часу, праведзенага ў СІЗА.

Суд над Уладзімірам Кондрусем працягнецца 26 снежня

kondrus-sud-2“Наколькі мне вядома, зараз сын знаходзіцца ў турэмнай лякарні, – распавяла сайту palitviazni.info Галіна Васільеўна, маці беларускага палітвязня. – Па некаторых звестках, суд над ім можа працягнуцца на наступным тыдні – 26 снежня”.

Судовы працэс над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010, распачаўся 16 лістапада. Аднак пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Маці Уладзіміра Кондруся: У сына вельмі моцна развіта пачуццё справядлівасці

kondrus-24516 лістапада ў Мінску распачаўся судовы працэс над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010. Аднак пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

“Пасля суда Валодзю вазілі ў бальніцу прыкладна на тыдзень на псіхіятрычную экспертызу, а пасля зноў вярнулі ў ізалятар”, – распавяла Галіна Васільеўна, маці Кондруся.

“Уладзіміра Кондруся могуць прызнаць псіхічна хворым…”

 kondrus-24516 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна распачаўся суд над удзельнікам Плошчы-2010 Уладзімірам Кондрусем, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Але наўпрост у судзе Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, пасля чаго ў дачыненні да яго прызначылі стацыянарную комплексную судовую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

“Да Уладзіміра Кондруся могуць ужыць карную псіхіятрыю, яго могуць прызнаць псіхічна хворым і накіраваць на лячэнне”, – не выключае такі варыянт развіцця падзей палітык Павел Севярынец.

Мікалай Аўтуховіч: Кондруся пакараюць, і Захад на гэта рэагаваць не будзе

ai-217719-aux-head-20160810_vladimir_kondrus_spring96.org_36016 лістапада а 10.30 у Маскоўскім судзе Мінска пачнецца суд над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, удзельнікам Плошчы-2010, які месяц трымаў галадоўку.

“Улады баяцца народных хваляванняў і хочуць праз гэты працэс паказаць, што, маўляў, такія справы – без тэрміна даўніны”, – распавёў сайту  palitviazni.info былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч.

Уладзімір Кобец: “Справа Кондруся” можа скончыцца ў зале суда…

ai-217719-aux-head-20160810_vladimir_kondrus_spring96.org_360Суд над Уладзімірам Кондрусем, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, адбудзецца 16 лістапада ў 10.30 у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска.

“Гэта не апошняя палітычная справа ў Беларусі”, – распавядае сайту palitviazni.info  Уладзімір Кобец, які ў 2010 годзе кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў кінуты за краты, а пасля вызвалення з’ехаў за мяжу.