Адвакат Людміла Казак нагадала пра тое, што 8 студзеня ў Марыі Калеснікавай заканчваецца чатырохмесячны тэрмін утрымання пад вартай.
“Усе мы, безумоўна, спадзяемся, што Марыя ў хуткім часе апынецца на волі”, – кажа Людміла Казак.
Адвакат Людміла Казак нагадала пра тое, што 8 студзеня ў Марыі Калеснікавай заканчваецца чатырохмесячны тэрмін утрымання пад вартай.
“Усе мы, безумоўна, спадзяемся, што Марыя ў хуткім часе апынецца на волі”, – кажа Людміла Казак.
Палітзняволеная Марыя Калеснікава даслала ліст тату, у якім распавядае пра сябе і перадае ўсім прывітанне.
“Абдымаю ўсіх, – піша Марыя. – Абавязкова скажы нашай камандзе не здавацца, толькі наперад! Усе тыя, хто мяне выкрадаў, неверагодна слабыя і ў істэрыцы. Яны нават не ўмеюць рабіць добра сваю працу”.
Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 гады ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор.
З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Іграла на флейце ў оперным тэатры, Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, у Прэзідэнцкім аркестры Беларусі.
У 2007 годзе пераехала ў Германію, вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі.
У 2010-х гадах вяла актыўную канцэртную дзейнасць і арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Германіі і Беларусі.
На працягу 12 гадоў (з 2007 па 2019) пражывала ў Германіі, была ў Беларусі толькі праездам. У 2017 годзе выступіла ў якасці аднаго са стваральнікаў творчага аб’яднання Artemp, які праводзіў розныя мерапрыемствы ў галіне сучаснага мастацтва.
З’яўляецца арт-дырэктарам культурнага цэнтра Ok16.
У 2020 годзе Калеснікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі, які вылучаўся на пасаду прэзідэнта Беларусі на выбарах-2020.
16 ліпеня кіраўнікі штабоў Віктара Бабарыкі (Марыя Калеснікава), Валерыя Цапкала (Вераніка Цапкала) і Святлана Ціханоўская заявілі аб аб’яднанні.
Хроніка пераследу
Увечары 8 жніўня 2020 году Марыю Калеснікаву затрымала міліцыя, але праз некалькі хвілін яна была адпушчаная, гэта патлумачылі тым, што “яе пераблыталі”.
Калеснікава прымала актыўны ўдзел у шматлікіх мітынгах у Беларусі, яна таксама звярнулася да работнікаў заводаў, чыноўнікаў, дыпламатаў, сілавых структур і работнікаў тэлебачання і запрасіла іх і далей далучацца да пратэстаў.
18 жніўня ўвайшла ў асноўны склад «Каардынацыйнага савета па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу», а 19 жніўня была выбрана ў яго прэзідыум.
31 жніўня Калеснікава абвясціла аб стварэнні палітычнай партыі “Разам”.
7 верасня Марыя Калеснікава была выкрадзена невядомымі ў цэнтры Мінска. Раніцай 8 верасня з’явілася інфармацыя аб тым, што яе спрабавалі сілком дэпартаваць з Беларусі ва Украіну, але яна парвала свой пашпарт і зноў была затрыманая.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што члены Каардынацыйнага савета Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў прыкладна ў 4 гадзіны раніцы перасяклі мяжу з Украінай. Паралельна беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што Краўцоў і Раднянкоў “гэтай ноччу збеглі за мяжу”, а Калеснікаву затрымалі.
9 верасня бацька Марыі Калеснікавай паведаміў, што яна арыштаваная. Марыя Калеснікава знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь). 12 верасня яе перавязлі з мінскага СІЗА ў ізалятар часовага ўтрымання ў Жодзіна.
16 верасня Следчы камітэт Беларусі прад’явіў Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 КК Рэспублікі Беларусь (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі інтэрнэт). Артыкул прадугледжвае пакаранне ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Праваабарончай супольнасцю Марыя Калеснікава прызнана палітвязнем.