Blog

3 Articles

Гары Паганяйла: У дзеяннях журналістак наогул няма складу крымінальнага злачынства

Юрыст Гары Паганяйла пракаментаваў сайту palitviazni.info прысуд журналісткам тэлеканала “Белсат” Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай, які быў вынесены 18 лютага.

“Справа і прысуд літаральна высмактаны з пальца, усё гэта шытае белымі ніткамі”, – адзначае юрыст.

Суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай прызначаны на 9 лютага

Журналісткі тэлеканала “Белсат” знаходзяцца за кратамі ўжо каля трох месяцаў.

Справу будзе разглядаць суд Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя – Наталля Бугук. Пачатак у 10.00”, – паведаміў муж Кацярыны Ігар Ільяш.

Кацярына Андрэева (Бахвалава)

Кацярыне Андрэева – журналістка тэлеканала “Белсат”. Ёй 27 гадоў.

Дзяцінства дзяўчынкі прайшло ў мінскім раёне паблізу Залатой Горкі, Казлова і Берасцянскай. Бацькі ў Кацярыны філолагі, паведамляе nn.by.

Вучылася спачатку ў школе №19, а потым перайшла ў беларускамоўную гімназію №23 на праспекце Незалежнасці.

Яшчэ ў школе ў Кацярыны выявіліся схільнасці да вывучэння замежных моў. Яна займалася з рэпетытарамі, дасканала валодае англійскай, пасля школы паступіла на іспанскую мову ў МДЛУ. Аднак давучыцца ў ін’язе не атрымалася. На трэцім курсе Кацярына нечакана нават для сваякоў забрала дакументы з універсітэта, каб паехаць валанцёркай у Іспанію.

Па вяртанні ў Беларусь Кацярына пачала працаваць у журналістыцы – у газеце “Народная Воля”, з 2017 году – на тэлеканале “Белсат”.

«Яна – зорка стрымаў, – распавёў муж Кацярыны Ігар Ільяш. – Яе неаднаразова затрымлівалі, прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Каця ў значна большай ступені, чым я, вулічны журналіст, які пастаянна адчуваў пагрозу. Нельга сказаць, што мы не прадугледжвалі падобнай сітуацыі, яна ўсё цудоўна разумела і рыхтавалася.

Я думаю, што выстаўленне абвінавачання па крымінальным артыкуле не стала для яе шокам. Упэўнены, што яна добра трымаецца і ўпэўненая ў тым, што пераможа. Нават той факт, што Каця адмовілася даваць хоць нейкія паказанні сведчыць, што яна знаходзіцца ў выдатнай псіхалагічнай форме. Мы шмат размаўлялі і вырашылі, што будзем заставацца ў краіне да апошняй магчымасці»”.

Кацярына Андрэева разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю.

Праваабарончай супольнасцю Кацярына Андрэева прызнана палітвязнем.