Blog

2 Articles

“Ён у турме толькі за тое, што не пабаяўся сказаць праўду…”

30 снежня свой Дзень нараджэння сустрэў за кратамі яшчэ адзін палітвязень Арцём Сарокін – урач-анестэзіёлаг з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску, якія зараз знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

“Менавіта дзякуючы Арцёму не ўдалося прадставіць забойства Рамана Бандарэнкі, як забойства ў п’янай бойцы. І цяпер яны адыгрываюцца і помсцяць яму менавіта за гэта”, – кажуць паплечнікі Арцёма.

Арцём Сарокін

Арцём Сарокін – урач-анестэзіёлаг у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску.

19 лістапада па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры ён быў арыштаваны і змешчаны пад варту. Пазней яму, а таксама журналістцы TUT.BY Кацярыне Барысевіч было выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэкса Беларусі за выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы, у сувязі з публікацыяй медыцынскіх дакументаў, якія тычацца памерлага ад траўмаў Рамана Бандарэнкі.

Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтых дакументах, абвяргае заявы афіцыйных асобаў аб тым, што Раман Бандарэнка быў п’яны ў момант збіцця, пасля якога ён быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі. Пры гэтым блізкія сваякі Бандарэнкі не лічаць сябе пацярпелымі з-за іх апублікавання і пацвярджаюць іх сапраўднасць, інфармуе spring.96.org.

Арцёма Сарокін утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1.

Праваабарончай супольнасцю Арцём Сарокін прызнаны палітвязнем.