Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

2 Articles

Аляксандр Бабіч

Аляксандр Бабіч нарадзіўся 25 лістапада 1988 году.

Жыхар Брэста. Пасля школы вывучыўся на краўца верхняга адзення. Пайшоў збой у швейнай вытворчасці, не стала пастаянных заробкаў – і ён перавучыўся на слесара газавага абсталявання, дзепрапрацаваў пяць гадоў. За два месяцы да арышту Аляксандр адкрыў краму, якая займаецца ўпакоўкаю. Зараз там працуе яго маці.

Аляксандр асуджаны на тры з паловай гады калоніі па абвінавачванні паводле артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўнікам міліцыі) за падзеі 9 жніўня 2020 года ў горадзе. А менавіта за тое, што нібыта нагою двойчы ўдарыў амапаўца, інфармуе spring96.org.

Згодна з матэрыяламі, гэтымі дзеяннямі мужчына нанёс сілавіку Русілаву “фізічны боль і маральныя пакуты”.

23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксандру Бабічу і Міхаілу Шабалюку. Дзяржабвінаваўца папрасіла пакаранне для Бабіча ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Для Шабалюка Міхаіла – на тэрмін у 3 гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. І менавіта такі прысуд вынес суддзя Яўген Брэган.

Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Бабіч прызнаны палітвязнем.