Генадзь Фядыніч: Нават не змог папрысутнічаць на пахаванні суседкі…

На рэжыме “дамашняй хіміі” лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік адбываюць пакаранне ўжо каля двух месяцаў.

Яны распавялі сайту palitviazni.info пра тое, з якімі нязручнасцямі даводзіцца ім сутыкацца падчас знаходжання ў такім статусе.

Мікола Дзядок: “Справа БЕЛТА” паказала, што журналісты павінны ахоўваць сваю інфармацыю

У судзе над галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай абвешчаны перапынак да 25 лютага.

Былы палітвязень Мікола Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра тыя ўрокі, якія трэба зрабіць пасля гэтага працэса.

Ігару Комлік: Паклёп у Беларусі ўжо ўзаконілі?

Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было адмоўлена ў іх іскавых патрабаваннях. Іск аб абароне гонара, годнасці і дзелавой рэпутацыі быў пададзены да сайта belnovosti.by.

“Такое рашэнне азначае, што пэўным людзям можна ўзвесці паклёп на іншых, і ім за гэта нічога не будзе”, – пракаментаваў для сайта palitviazni.info судовы вырак Ігар Комлік.

Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю новую кнігу “Турэмныя сшыткі”

12 лютага на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбылося адкрыццё выставы «Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”, а таксама прайшла прэзентацыя новай кнігі кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі”.

Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец: Складваецца ўражанне, што справа з’явілася на пустым месцы

13 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска – працяг працэса над галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец пракаментаваў сайту palitviazni.info першы дзень гэтага гучнага судовага працэса.

Станіслаў Шушкевіч пра cуд над Марынай Золатавай: Палітычныя справы патрэбны ўладам для гандлю…

Экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч выказаў сайту palitviazni.info сваё стаўленне да працэса над галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай і распавёў, чаму “справа БЕЛТА” была распачата невыпадкова”.

“Вырашылі “перавыхаваць” TUT.BY, які, як самастойны партал, даўно муліць вока рэжыму. Таму і распрацвалі сцэнар”, – кажа Станіслаў Станіслававіч.

 

Гары Паганяйла: З вялікага грому – малы дождж…

Сёння, 12 лютага, у судзе Маскоўскага раёна пачаўся судовы працэс над галоўным рэдактарам інфармацыйнага партала Tut.by Марынай Золатавай.

“Як бы не закончыўся суд, улада ў гэтай сітуацыі ў любым выпадку прайграе, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла. – Размова ідзе пра страту іміджа Беларусі на Захадзе, пра страту патэнцыйных інвестараў, пра страчаныя магчымасці…”

Марына Золатава: Я – аптыміст

Суд над галоўным рэдактарам Tut.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага ў памяшканні суда Маскоўскага раёна (пачатак – 10.00).

“Рыхтуюся да суда і гатова да абароны”, – распавяла сайту palitviazni.info Марына Золатава.

 

Палітвязень Міхаіл Жамчужны практычна не выходзіць з ШІЗА

 Сітуацыя з палітвязнем Міхаілам Жамчужным у Горацкай калоніі №9 застаецца нязменнай – ён працягвае адбываць пакаранне альбо ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), альбо ў штрафным ізаялтары (ШІЗА).

“Апошні ліст я атрымаў ад Міхаіла яшчэ ў снежні мінулага году”, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Леанід Свецік, які лістуецца з Жамчужным.

Судовы працэс па іску Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка працягнецца 13 лютага

13 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна працягнецца разгляд іска аб абароне гонара, годнасці і дзелавой рэпутацыі, які падалі лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік да сайта belnovosti.by.

“Мяркую, што мы будзем патрабаваць і грашовую кампенсацыю за маральны ўрон”, – паведаміў сайту palitviazni.info Ігар Комлік.