Сяргей Пятрухін: За тыдзень мне сабралі каля 700 рублёў

 Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін працягвае збор сродкаў на пагашэнне штрафа, а 29 красавіка збіраецца падаваць апеляцыю ў Брэсцкі абласны суд.

“Маю намер прайсці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі і, калі не знайду тут справядлівасці, то падам скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН”, – распавёў Сяргей Пятрухін сайту palitviazni.info.

Павел Севярынец: Ужо 11 месяцаў стаім на варце Курапатаў

Днямі выйшаў на волю былы палітзняволены Павел Севярынец, які адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары за абарону Курапатаў пры зносе крыжоў.

“Ужо 11 месяцаў стаім на варце Курапатаў, і, пакуль будуць людзі, варта працягнецца”, – распавёў Павел сайту palitviazni.info.

Мікола Дзядок: Пішыце палітвязням і стойце на сваім!

Былы палітычны зняволены Мікола Дзядок, якія лістуецца з сёняшнім палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў, што “ад Міхаіла добрыя навіны”.

“Турэмнае змаганне такое, што трэба проста запасціся цярпеннем і стойкасцю”, – кажа Мікола Дзядок.

Мінскі гарадскі суд не задаволіў апеляцыю Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

18 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядаў апеляцыю лідараў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча і пакінуў у сіле рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска.

“Мы пройдзем усе прыступкі абскарджвання, а таму будзем звяртацца і ў Вярхоўны суд”, – распавёў Ігар Комлік сайту palitviazni.info.

Андрэй Бастунец: Як Сяргея Пятрухіна наогул маглі судзіць за “абразу” і “паклёп”?

18 красавіка брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў, які ён павінен выплаціць цягам месяца.

“Прырода пераследу зразумелая, – распавёў для сайта palitviazni.info старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. – Улада бачыць нябеспеку і ў блогерах, і ў незалежных медыях”.


Ігар Комлік: Нашы камп’ютары, відаць, будуць правяраць пажыццёва

Фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info, чаму следчыя да гэтага часу не вярнулі ім тэхніку, якую забралі яшчэ ў жніўні 2017 году.

“Нам кажуць, што праверка яшчэ не закончылася, а колькі яна працягнецца, нікому невядома”, – кажа прафсаюзны лідар.

Зміцер Паліенка працягвае праходзіць у Навінках судова-псіхіятрычную экспертызу

Як вядома, былому палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

“Зміцер, здаецца, з 10 красавіка знаходзіцца ў Навінках, сёння занесла яму перадачу, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка Паліенкі Наста Гусева.

Ніна Багінская: Я ім кажу: “Што вы збіраецеся знайсці ў маіх калготках?”

72-гадовая актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як яе затрымлівалі ў Курапатах, пра галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання і ўмовы знаходжання ў няволі.

“Апошні раз мяне кідалі ў ізалятар больш за пятнаццаць год таму, – кажа пенсіянерка. – З кім змагаецца гэтая ўлада?»

Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі пракаментаваў сайту palitviazni.info сёняшні наступ уладаў на тэлеканал “Белсат”.

“Ператрус у офісе “Белсату” – гэта працяг “справы БЕЛТА” ў межах падрыхтоўкі да чарговай выбарчай кампаніі, – лічыць праваабаронца.