На былога палітвязня Змітра Паліенку “павесяць” яшчэ адзін крымінальны артыкул?

Змітру Паліенку могуць дадаць яшчэ адзін крымінальны артыкул. Абвінавачванні могуць дапоўніць артыкулам 369 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прадстаўніка ўлады).

Пра гэта паведаміла сяброўка Змітра Марына Касінерава.

Валянцін Стэфановіч: Паездкі грамадскай назіральнай камісіі ў калоніі нагадваюць экскурсіі

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра катаванні ў месцах зняволення, а таксама пра тое, чаму грамадская назіральная камісія не бачыць гэтых фактаў.

“Сябры камісіі бачаць там толькі тое, што ім пакажа адміністрацыя калоніі, – кажа суразмоўца. – Атрымліваецца падмена рэальнага грамадскага кантролю за месцамі пазбаўлення волі”.

Генадзь Фядыніч: Крымінальная справа дала зваротны эфект

Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў пра тое, чым займаецца зараз, і чаму ўлады не дасягнулі мэты, калі распачалі “справу прафсаюзаў”.

“Калі яны хацелі знішчыць нашу арганізацыю, то эфект аказаўся зваротны, – кажа Генадзь Фёдаравіч. – Па-першае, праз шырокі рэзананс пра наш прафсаюз даведалася мноства людзей, якія да гэтага нават і не чулі, што такі існуе. Па-другое, пасля вынясення прысуда колькасць сябраў прафсаюза толькі павялічылася…”


Чаму справу былога палітвязня Зміцера Паліенкі накіравалі на дадатковае расследванне?

Пракуратура Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

“Справа рэзанансная, таму, мяркую, яе дашліфоўваць, – распавёў сайту palitviazni.info Вячаслаў Касінераў – паплечнік Змітра Паліенкі. – Следчыя робяць усё, каб інфармацыя пра яе не трапляла ў публічную прастору…”

Дзяніс Урбановіч: У ізалятары амаль двое сутак галадаў

Адзін з абаронцаў Курапатаў Дзяніс Урбановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як яго затрымалі, утрымлівалі ў ізалятары, а затым судзілі.

“Сам выклікаў міліцыю, а мяне кінулі за краты і далі штраф”, – кажа моладзевы актывіст.

Чаму ў Беларусі сталі больш судзіць “экстрэмістаў”?

Праваабаронцы зафіксавалі, што за першыя шэсць месяцаў 2019 году колькасць судоў па артыкуле “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” павялічылася больш, чым у два разы ў параўнанні з другой паловай 2018 году. З чым гэта звязана?

Пра гэта сайту palitviazni.info распавёў прадстаўнік анархічнага руху і былы палітвязень Мікола ДЗЯДОК.

Леанід Свецік: Міхаіл Жамчужны не патрапіў пад амністыю

Палітвязень Міхаіл Жамчужны марыў выйсці на волю па амністыі, якая ў гэтым годзе была прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны, але пакаранні з яго так і не знялі.

“Зараз Міхаіл, напэўна, у чарговы раз знаходзіцца ў штрафным ізалятары, бо доўга ўжо нічога не пісаў”, – паведаміў сайту palitviazni.info праваабаронца Леанід Свецік.

Мікола Статкевіч: Псаваць машыну – гэта такое дробнае паскудства

Палітыку і былому палітвязню Міколу Статкевічу ў чарговы раз невядомыя пашкодзілі на 3 ліпеня машыну.

“Гэта адбываецца каторы год запар у адзін і той жа час – у ноч з 2 на 3 ліпеня”, – распавёў палітык сайту palitviazni.info.

Украінскія палітвязні. Аляксандр Кольчанка: Я – грамадзянін Украіны

Аляксандр Кольчанка адбывае пакаранне ў Чалябінскай вобласці Расіі. Яго і рэжысёра Алега Сянцова затрымалі расійскія спецслужбы ў Крыме ў маі 2014 года нібыта па абвінавачванні ў арганізацыі тэрактаў на паўвостраве.