Ганна Красуліна: Улады адмыслова хочуць выкінуць мяне з Беларусі

Прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна пракаментавала сайту palitviazni.info заяву міністра ўнутраных спраў пра яе справу, а таксама распавяла пра абскарджванне рашэння аб высылцы з краіны.

“Для мяне зараз стала яшчэ больш відавочна, што ўлады адмыслова хочуць выкінуць мяне з Беларусі, – кажа суразмоўца. – Гэта цалкам палітычная справа”.

Былога палітвязня Зміцера Паліенку будуць судзіць 6 і 19 снежня

Актывіста хочуць прымусіць амаль штодзень слухаць у міліцыі лекцыі па працаўладкаванні, але Зміцер Паліенка прынцыпова адмаўляецца гэта рабіць і зараз чакае адказ з пракуратуры.

“У каго ёсць час і жаданне мяне падтрымаць, прыходзьце 6 снежня ў 11.00 у суд Заводскага раёна”, – паведаміў Зміцер.

Андрэй Пачобут: Улады блефуюць, у суд ніхто не збіраецца…

Вядомы журналіст Андрэй Пачобут, які ў свой час таксама трапляў пад палітычны пераслед за сваю прафесійную дзейнасць, выказаў уласнае меркаванне па “справе БЕЛТА”.

“Працэс Золатавай азначае іміджавыя страты для групы таварышаў, якім Аляксандр Лукашэнка даручыў адбельваць свой імідж на Захадзе. Па выніках працэса ім скажуць: “Несур’ёзныя вы аказаліся. Так добра і душэўна рассказвалі, а, тым часам, ізноў гучны палітычны працэс і скандал”, – кажа Андрэй Пачобут.

Павел Севярынец: Будзем стаяць у Курапатах да перамогі

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец распавёў сайту palitviazni.info пра важныя вынікі, якія ўдалося дасягнуць за паўгода абаронцам Курапат.

 “Мы і зімой будзем стаяць кожны дзень, – кажа суразмоўца. – Верым, што рэстаран можа быць зачынены”.

Чым закончыцца суд над Зміцерам Паліенкам?

6 снежня былога палітвязня Зміцера Паліенку ізноў будуць судзіць у судзе Заводскага раёна Мінска.

“Думаю, усё-такі выпішуць штраф. Хаця на лекцыі ўсё роўна хадзіць не збіраюся”, – распавёў Зміцер сайту palitviazni.info.

Мікалай Статкевіч: Міхаілу Жамчужнаму застаецца толькі адно – годна трываць і трымацца

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра здзекі ў калоніі над палітычным зняволеным Міхаілам Жамчужным.

“Некаторыя супрацоўнікі папраўчых устаноў думаюць, што, калі яны пачнуць прэсаваць “палітычных”, то ім адразу ж свеціць павышэнне па службе”, – кажа палітык.

У экс-палітвязня Зміцера Паліенкі пачаліся праблемы з міліцыяй

Актывіст выйшаў на волю месяц таму і павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання, аднак адмовіўся іх наведваць.

“Ужо тры разы да мяне прыходзілі праваахоўнікі, – распавёў Зміцер Паліенка сайту palitviazni.info. Але, лічу, ніхто не можа схіляць мяне да працы, а штодзённыя лекцыі ў РУУС – гэта неабгрунтаваны кантроль. З гэтай нагоды я ўжо звярнуўся ў пракуратуру і зараз чакаю адказ…”

Андрэй Бастунец: Цяпер канчаткова зразумела – гэта быў удар па Tut.by

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец пракаментаваў для сайта palitviazni.info выстаўленае следствам абвінавачванне галоўнаму рэдактару партала TUT.BY Марыне Золатавай.

“Артыкул 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Бяздзейнасць службовай асобы), па якім выстаўлена абвінавачванне Марыне Золатавай,  гэта некалькі нечакана. Такі артыкул больш накіраваны супраць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў”, – адзначае суразмоўца.

Генадзь Фядыніч заняў у прафсаюзе РЭП пасаду саветніка-кансультанта

22 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне Савета прафсаюза РЭП, падчас якога вырашалася і пытанне, хто будзе зараз кіраваць арганізацыяй.

Выконваць абавязкі старшыні прафсаюза РЭП да 2020 года будзе Зінаіда Міхнюк, – распавёў сайту palitviazni.info цяпер ужо былы кіраўнік гэта прафсаюзнай арганізацыі Генадзь Фядыніч. – А адмыслова для мяне на савеце была ўведзена пасада саветніка-кансультанта прафсаюза”.

 

Ганна Красуліна: Да 30 лістапада пададзім апеляцыю на рашэнне аб дэпартацыі

Прэс-сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, якую ўлады высылаюць з краіны “ў інтарэсах грамадскага парадку”, распавяла сайту palitviazni.info пра магчымасць застацца ў Беларусі, міжнародны рэзананс і бліжэйшыя перспектывы.