Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч ветэран афганскай кампаніі, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст з Ваўкавыска. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасля школы закончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў механікам па рамонту аўтамабіляў. У 1981 годзе яго забралі ў армію, служыў кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў Саратаўскай вобласці Расіі. Пазней закончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць ва Аўганістане. За ахову маста пад Кандагарам, ды ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума медалямі — “За адвагу” і “За баявыя заслугі”. Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старшым прапаршчыкам, стаў займацца бізнэсам.

Храналогія

Быў зняволены 7 ліпеня 2006 г. на тры гады і шэсць месяцаў з канфіскацыяй маёмасці за ухіленне ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры і за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі, без атрымання ліцэнзіі. Тэрмін зняволення яму адлічваецца ад 15 кастрычніка 2005 году, калі яго пасадзілі ў следчы ізалятар,  які знаходзіцца ў калёніі N1 у Мінску.

Суд па канфіскацыі маёмасці адбыўся пры канцы 2007 году. Мікалаю Аўтуховічу пакінулі дом, у зняволенага засталася таксама аўтабаза, палова ягоных таксовак і адзін асобны будынак. Тым часам канфіскаваны 13 таксовак, кватэра і два склады. Да спагнання была прызначана сума больш як на 350 мільёнаў рублёў.

Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС, аднак ужо ў 2009-м яго зноў асудзілі, гэтым разам на пяць гадоў нібыта за захоўванні зброі. Здароўе Аўтуховіча сур’ёзна падарванае серыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі. 

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зняволення паводле артыкула 295 частка 3 — «Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Дадаткова Аўтуховіча асудзілі яшчэ на 2 месяцы зняволення, паколькі гэтае злачынства ён учыніў, не адбыўшы 2 месяцы з папярэдняга пакарання. Такім чынам, Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зняволеньня ва ўмовах строгага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці.