Справа анархістаў. Фігуранты:

1. Аляксандар Францкевіч

Аляксандар Францкевіч нарадзіўся 6 траўня 1990 году на Віцебшчыне, у г. Наваполацку. Пасьля сканчэньня ліцэю працаваў праграмістам. Пазьней пераехаў жыць і працаваць у Менск. Цікавіўся гісторыяй палітычных партыяў. У родным горадзе далучыўся да антыфашыстоўскага руху, у сталіцы пасябраваў з анархістамі, погляды якіх былі яму блізкія, і стаў дапамагаць ім. Знаходзіўся пад вартай з 3 верасьня […]

2. Ігар Аліневіч

Нарадзіўся 24 верасьня 1983 году. Пасьля сярэдняй школы скончыў унівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па спэцыяльнасьці інжынэр-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расейска-беларускім спадарожнікам. Падчас вучобы зрабіў перапынак на год, каб папрацаваць на круізным ляйнэры ў Карыбскім моры, што дапамагло пабачыць іншыя краіны і ўдасканаліць веды ў замежных мовах. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху, […]

3. Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 году ў г. Брагіне на Гомельшчыне. Пасьля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. Працаваў у калектарскай фірме. На момант арышту быў студэнтам 2-га курсу завочнага аддзяленьня праграмы “Паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні” Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсытэту. Пасьля затрыманьня ў верасьні 2010 году Мікалая трымалі ў ізалятары па 3 дні, а пасьля “перазатрымлівалі” […]