Палітвязень Аляксандр Лапіцкі чакае ў псіхіятрычнай клініцы ўрачэбнай камісіі

get_img80-гадовы Аляксандр Лапіцкі, які па рашэнні суда накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную клініку, ужо амаль месяц знаходзіцца ў “Навінках” і чакае свой далейшы лёс.

Урачы кажуць, што Лапіцкі ў іх можа знаходзіцца да паўгода, калі будзе прызначана ўрачэбная камісія. Пасля яе лекары змогуць хадайнічаць перад судом, каб той змяніў пенсіянеру меры ўтрымання.

Нагадаем, у 2011 годзе пенсіянер пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Міліцыя неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіянера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суда.

12 красавіка 2016 года пастановай суда Фрунзенскага раёна г. Мінска ўстаноўлена, што Аляксандр Лапіцкі здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя артыкуламі 368 (“Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), 391 («Абраза суддзі або народнага засядацеля») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і гэтыя дзеянні здзейснены ў несвядомым стане. У дачыненні да Аляксандра Лапіцкага ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння. Гэта азначае, што пасля ўступлення пастановы ў сілу ён будзе пазбаўлены волі на перыяд прымусовага псіхіятрычнага лячэння.

Праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Лапіцкага палітвязнем.

“На гэтым тыдні я наведаў Аляксандра Лапіцкага ў лякарні, – распавядае праваабаронца Алег Волчак. – Хачу сказаць, што ўвесь гэты час, што пенсіянер там знаходзіцца, яго не лечаць ад нейкіх псіхіятрычных захворванняў, а проста назіраюць за ім і аказваюць звычайную медычную дапамогу. Адным словам, ніякага лячэння няма, пенсіянер такім жа чынам мог быць і дома, а не ляжаць у лякарні з хворымі. Хаця на медыкаў у Аляксандра Лапіцкага ніякіх скаргаў няма, ніякага гвалту ў дачыненні да яго таксама няма. У той жа час пенсіянер лічыць, што лепш яму было б знаходзіцца дома з блізкімі, таму і звярнуўся да міжнароднай грамадскаці, каб яны паспрыялі гэтаму”.

Тым часам, урачы кажуць, што Лапіцкі ў іх можа знаходзіцца да паўгода, калі будзе прызначана ўрачэбная камісія. Пасля яе лекары змогуць хадайнічаць перад судом, каб той змяніў яму меры ўтрымання.

“Дарэчы, мы атрымалі адказ ад старшыні Мінскага гарадскога суда на скаргу адваката Аляксандра Лапіцкага, – працягвае Алег Волчак. – У задавальненні скаргі было адмоўлена, але зараз такая ж папера будзе рыхтавацца ў Вярхоўны суд”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лобан
  • Алесь Бяляцкі
  • Дзяніс Дзянісаў