Міхаіла Жамчужнага афіцыйна прызналі злосным парушальнікам рэжыму. Яму пагражае ШІЗА

14110101Палітвязень Міхаіл Жамчужны ў апошні час неаднойчы заяўляў пра ўзмацненне ў дачыненні яго ціску з боку адміністрацыі калоніі.

Днямі Жамчужнага наведаў адвакат, які пацвердзіў, што Міхаіла афіцыйна прызналі “злосным парушальнікам рэжыму”.

“Са слоў слоў адваката, які наведаў у калоніі палітвязня, пасля таго, як апошняга прызналі “злоснікам”, яму знізілі ліміт на выдаткі да двух базавых велічынь і, акрамя гэтага, абмежавалі спатканні і бандэролі напалову, – распавяла сайту palitviazni.info праваабаронца Наста Лойка. – Акрамя таго, збіраюцца правесці пасяджэнне камісіі па чарговым парушэнні Жамчужнага, пасля чаго апошняму, хутчэй за ўсё, пагражае штрафны ізалятар. Напэўна, пра гэта мы даведаемся пазней з лістоў палітвязня”.

Праваабаронца кажа, што апошняе папярэджанне Міхаілу Жамчужнаму вынеслі 16 лістапада.

“Жамчужны спіць на другім ярусе і ноччу накрываецца ватоўкай, – распавядае Наста Лойка.Тая ўпала ўніз, на другі ложак, і гэта, маўляў, лічыцца парушэннем. Праўда Міхаіл так і не зразумеў, якія ж правілы ён парушыў”.

Нагадаем, заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні