“У “справе Кондруся” гандлёвы сцэнар – самы верагодны…”

kondrus-5-r7331Былыя палітвязні заклікаюць пісаць лісты Уладзімеру Кондрусю, які ўтрымліваецца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году, а таксама прагназуюць магчымае развіццё падзей.

“Паколькі справа 2010 году абмяркоўвалася на высокім узроўні ў Еўропе і з-за гэтага нават уводзіліся санкцыі і адклікаліся з Беларусі амбасадары некаторых краін, то, здавалася б, гэтая старонка была перагорнута, – распавёў сайту palitviazni.info палітык Павел Севярынец. – Калі зараз з’яўляецца новы фігурант па справе, еўрапейцы не могуць абыйсці гэтае пытанне маўчаннем”.

Нагадаем, жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 14 чэрвеня 2016 году быў змешчаны пад варту ў СІЗА МУС № 1. Ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі палітычна матываваным крымінальны пераслед Уладзіміра Кондруся. На дадзены момант, апроч Кондруся, праваабаронцы прызнаюць палітычным вязнем праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага.

“У справе Кондруся не абышлося і без “дапамогі” незалежнага грамадства, калі Уладзіміра выставілі правакатарам і фактычна падказалі, як арыштаваць чалавека, – кажа былы палітзняволены Павел Севярынец. – Зрэшты, мне падалося, што грамадства сваю памылку зразумела, і вельмі многія з тых, хто называў Кондруся правакатарам, затым пісалі яму лісты. Што тычыцца галадоўкі і ўтрымання пад вартай, дзякую Богу, што галадоўку ён спыніў і будзем спадзявацца, што здароўе ў асноўным захаваў”.

Што датычыцца магчымага вызвалення палітвязня, то палітык не выключае, што  гэтае пытанне можа стаць прадметам гандлю беларускіх уладаў з Захадам.

“Паколькі справа 2010 году абмяркоўвалася на высокім узроўні ў Еўропе і з-за гэтага нават уводзіліся санкцыі і адклікаліся з Беларусі амбасадары некаторых краін, то, здавалася б, гэтая старонка была перагорнута, – дадае Севярынец. – Калі зараз з’яўляецца новы фігурант па справе, еўрапейцы не могуць абыйсці гэтае пытанне маўчаннем. Тым больш, Уладзімір Кондрусь прызнаны ўнутры Беларусі палітвязнем. А вось наконт магчымага прысуду па справе, то тут цяжка нешта прагназаваць. У сёняшняй камандзе рэжыму ёсць гульцы, якія схільныя гуляць, а не дзейнічаць гвалтам. Таму, як мне падаецца, варта чакаць некую чарговую элегантную камбінацыю з абменам Уладзіміра (то бок ягоным вызваленні) на нейкія бонусы для ўлады ці крэдыты. Гандлёвы сцэнар – самы верагодны”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімір Кондрусь
  • Яраслаў Грышчэня
  • Сяргей Скрабец
  • Віталь Мацукевіч
  • Міхаіл Жамчужны