Павел Севярынец: Ідзе цынічная гульня

Seviarynec011-300x200Былы палітвязень Павел Севярынец распавёў сайту palitviazni.info пра ўзмацненне рэпрэсій перад выбарамі, “шулерскую” палітыку і беларускіх палітзняволеных.

“Каб паказаць, што мы тут сёння стаім на варце “русского мира”, прыгналі да Дашкевіча, які капаў акопы пад Веткай, дваццаць сілавікоў, знялі выкладчыкаў беларускай мовы з урокаў, – кажа палітык. – Робяць карцінку з Паралімпіяды з каментарам прэс-сакратара кіраўніка краіны. І, безумоўна, неабходна было затрымаць тых хлопцаў і дзяўчат, якія вырашылі нагадаць пра гадавіну гістарычнай бітвы…”

8 верасня ў Мінску быў затрыманы адзін з лідараў Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. Затрыманне адбылося напярэдадні акцыі пад назвай „Атрымалі пад Воршай, атрымаеце пад Веткай!”, прысвечанай угодкам Аршанскай бітвы. Акцыя планавалася каля амбасады Расіі ў сталіцы. Невядомыя ў цывільным схапілі Дашкевіча каля дома, дзе ён жыве, закінулі ў аўтобус і звезлі ў невядомым накірунку. Праўда, праз некалькі гадзін яго выпусцілі з міліцыі.

— Напярэдадані затрымання Дашкевіча скандальную вядомасць набыла гісторыя, як адзін з сябраў беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Бразіліі ўзняў расійскі сцяг, – распавядае Павел Севярынец. – Дык вось і сітуацыя са Зміцерам, і “паралімпійская гісторыя” – гэта тое, што ў Крымінальным кодэксе называецца выманьваннем крэдытаў. Бо выманьваюць чарговы расійскі крэдыт.

І для таго, каб паказаць, што мы тут сёння стаім на варце “русского мира”, прыгналі да Дашкевіча, які капаў акопы пад Веткай, дваццаць сілавікоў, знялі выкладчыкаў беларускай мовы з урокаў. Робяць карцінку з Паралімпіяды з каментарам прэс-сакратара кіраўніка краіны. І, безумоўна, неабходна было затрымаць тых хлопцаў і дзяўчат, якія вырашылі нагадаць пра гадавіну гістарычнай бітвы. Людзей забіраюць гвалтам, вязуць невядома куды, дадаюць карцінку з Бразіліі… І ўсё гэта кладзецца запіскай на стол Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну. І я бачу гэтую сітуацыю толькі так.

Нічога акрамя грэблівасці ў прыстойнага чалавека гэта выклікаць не можа. Улады гандлююць беларускім суверэнітэтам, беларускай незалежнасцю для таго, каб атрымаць чарговы крэдыт ці штосьці кшталту таго. Абсалютна ясна, што гэта – адзін почырк і адна гульня. Гэта ўсё бачна няўзброеным вокам.

А маладафронтаўцы – проста малайцы! Яны паказваюць сапраўдны твар улады, выварочваюць яе падкладку на ўсеагульны агляд.

— Навошта ўлады дэманстратыўна пайшлі на такія крокі ў той час, калі праз некалькі дзён – выбары, а зараз у краіне знаходзіцца шмат прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці? Заходнія крэдыты таксама ж неабходны…

–  Гэта якраз і задача для “шулерскай” палітыкі – адначасова дзейнічаць і так, і гэдак. У дачыненні да Захаду ўлада якраз і выконвае ролю шулера, які кажа: так, маўляў, я вас падманваю, але вы селі са мной гуляць за адзін стол, таму атрымаце тое, што хацелі. Так, мы будзем безпадстаўна затрымліваць людзей і везці ў невядомым накірунку, не будзем праводзіць празрыстыя выбары, як вам хацелася б. Але ж вы таксама сядзіце і гуляеце з намі за адным сталом. Значыцца, вы будзеце нам прайграваць. Адным словам, тут такая цынічная гульня.

А вось з Расеяй такі варыянт не пройдзе, бо там свае блатныя і там свая групоўка. З імі – размова з пазіцыі падлабуньвання. Мы вам прынясем тое альбо тое. А вы ўжо, калі ласка, нам грошыкі дайце. Адносіны, як на “зоне”, такіх брыдкасцей я наглядзеўся, калі знаходзіўся ў няволі.

– Не выпадкова, што рэпрэсіі ўзмацніліся акурат перад выбарамі?

– Я думаю, што гэта зроблена дэманстратыўна. Захаду трэба паказаць, што, калі вы бярэце мяне такім, то я такім і буду. Па нашых падліках ужо 17 чалавек пераследуюцца па палітычных матывах, некаторыя прызнаны праваабаронцамі палітвязнямі. Гэта горш, чым было нават перад так званымі прэзідэнкімі выбарамі год таму. Сітуацыя пагоршылася, і пра гэта трэба адкрыта казаць. Але тыя, каму хочацца падманвацца (у тым ліку, і на Захадзе), яны заплюшчваюць вочы. Маўляў, нічога не адбываецца. Адным словам, ідзе трэцяя частка Марлезонскага балета.

— На 12 верасня запланавана акцыя на Кастрычніцкай плошчы. На ваш погляд, як яна пройдзе?

— Я не ведаю, наколькі шматлюднай будзе мерапрыемства. Гэта такі своеасаблівы тэст для беларускага народа – ці выйдуць людзі пратэставаць у сітуацыі апатыі і непразрыстых выбараў. Але ведаю іншае. Выйдуць тыя, хто гатовы рызыкнуць (атрымаць штраф альбо , можа быць, “суткі”), каб выказаць сваю нязгоду з грандыёзным падманам, у якім удзельнічаюць тысячы іншых беларусаў. Трэба ж адстойваць гонар народу і нацыянальнае сумленне. Трэба вызначыцца: ёсць яно ў нас альбо яго няма? Па лічбе, колькі прыйдзе людзей на акцыю 12 верасня, можна будзе прыблізна ўбачыць, у якім стане ў нас грамадства і адпорнасць да зла.

– Ці цікавыя гэтыя выбары і тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, Крамлю?

– Я думаю Маскве гэта цікава, толькі як частка інфармацыйнай вайны дзеля нейкія піяраўскіх акцый і правакацый у гандлі за газ ці нечым яшчэ. У разліках – лёс беларускага народа, незалежнасць.

– У Беларусі палітвязні заўсёды былі прадметам гандлю…

– І зараз можа паўтарыцца сітуацыя. Таму што ў турмах ужо некалькі чалавек, якія абсалютна адпавядаюць крытэрам палітвязняў. Шмат людзей, якія ў той ці іншай ступені пераследуюцца менавіта за палітыку.

– На Захадзе зараз менш успамінаюць пра беларускіх палітвязняў. Чаму?

– Шмат хто на Захадзе стаміўся ад беларускай тэматыкі і шмат хто гатовы заплюшчыць вочы і зрабіць з беларускай уладай бізнес. Тым больш, што Лукашэнка час ад часу паказвае быццам бы незалежнасць ад Масквы. Але гэта памылка. Тыя, хто на Захадзе ў гэта вераць, у чарговы раз будуць моцна расчараваныя.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Скочка
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Фёдар Мірзаянаў
  • Тацяна Цішкевіч
  • Міхась Крываў