Як выжыць у беларускай турме: псіхалігічныя парады ад Яўгена Васьковіча

Самы малады  палітвязень Яўген Васьковіч за час знаходжання за кратамі па-свойму асэнсаваў турэмныя пастулаты «Не вер, не бойся, не прасі» і падзяліўся жыццёвымі парадамі, заснаванымі на турэмным досведзе, з сайтам palitviazni.info.

Не вер

IMG_4985 Няма ў свеце такіх людзей, якія пры збегу пэўных абставін не перакуляць цябе. У кожнага свая рыса і грань. Таму не варта давяраць таямніцы, спадзявацца на кагосьці: ёсць толькі ты, а ўсе астатнія – толькі людзі часовыя. Але трэба ўлоўліваць грань паміж верай і даверам. Інакш можна стаць параноікам. Напрыклад, я нікому не веру, так як кожны чалавек з’яўляецца невядомай мне асобай; але я шматлікім давяраю, бо ўпэўнены, што пакуль не было прычын біць мяне па галаве цаглінай, да прыкладу.

Не бойся
IMG_4984Усе мы – біялагічныя істоты і нам уласцівыя страх, як ахоўная функцыя арганізма. Але часам, страх перерастает ў паніку і можа выклікаць у чалавека ступар, што ўжо ніяк нельга назваць спосабам абароны. Няма неабходнасці змагацца са страхам. Дастаткова толькі знайсці з ім гармонію. Гэта прыемнае адчуванне. Прыслухайся да сябе, адчуваючы страх: як б’ецца сэрца, як пульсуе кроў, шум у вушах, дрыжыкі … Адчуй сябе. Тады страх – зусім не тое, што пра яго прынята думаць; гэта – твой асаблівы танец, які абараняе і ахоўвае тваё цела … З такім усведамленнем можна спакойна жыць, атрымліваючы асалоду ад кожнага моманту быцця. Такое супакаенне, ўнутраную гармонію не здольны парушыць ні адзін, нават самы страшны, аб’ект ў Сусвеце.

Не прасі
IMG_4983

Мне ніхто і нічым ніколі не абавязаны. Я не той, хто жыве міласцю. Таму турбаваць каго-небудзь сваім сьлёзным жабраваннем я не буду. Калі хто-небудзь захоча дапамагчы, то я не супраць. І ў сваю чаргу я не буду дапамагаць людзям, калі сам знаходжуся ў цяжкім становішчы. Бо калі топішся сам, то ратаваць таго, хто тоне побач не варта, бо ён мог бы і выратавацца, але ты пацягнуў яго за сабой на дно.

Нагадаем, што ў штрафным ізалятары Яўген Васьковіч правёў 360 сутак. 8 траўня 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйных памерах) КК Рэспублікі Беларусь разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўленя волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. На судзе заявіў, што не шкадуе аб зробленым, што лічыць сваім абавязкам – абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці.

Спачатку адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 году пераведзены на больш жорсткі рэжым у Магілёўскую турму № 4. Неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаваньне.

Яўген Васьковіч быў вызвалены з калоніі 22 жніўня 2015 года ўказом Лукашенкі без без напісання вязнем прашэння аб памілаванні.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Бондар
  • Цімох Дранчук
  • Эдуард Лобаў
  • Алесь Круткін
  • Міхаіл Пашкевіч