Еўразвяз спадзяецца на вызваленне палітвязняў

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента Яцэк Пратасевіч  перакананы, што цяпер для наладжвання стасункаў з афіцыйным Менскам крок павінны зрабіць чыноўнікі Беларусі. І гэты крок – вызваленне палітвязняў. Часу ў афіцыйнага Менску не так і шмат. Палітык больш падрабязна пракаментаў чаканні сайту Palitviazni.info.

Ці змянілася нейкім чынам пазыцыя Еўразвяза цягам а пошняга часу ў адносінах таго, што ў Беларусі да гэтага часу за кратамі вязні сумлення?

Яцэк Пратасевіч: Не, дакладна не змянілася! Мы патрабуем ад афіцыйнага Менска поўнага вызвалення і рэабілітацыі палітычных вязняў!

Як часта наагул тэма палітвязняў уздымаецца ў Еўразвязе, у Еўрапарламенце?

Яцэк Пратасевіч: Апошнім часам гэтая тэма надзвычай актуальная. Толькі на мінулым тыдні ў Еўрапарламенце адбылося пасяджэнне падкамісіі па правах чалавека, і менавіта аб сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі вялася ў большай ступені размова. Акрамя гэтага я асабіста сустракаўся з прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі “Вясна”. Ад беларускіх праваабаронцаў я атрымаў даклад аб сітуацыі з правамі чалавека. Гэты дакумент  я асабіста перадаў Спецыяльнаму прадстаўніку Еўразвяза па правах чалавека Стаўрасу Ламбірынідзісу. Акрамя гэтага скажу, што ад палітычнай сітуацыі, ну і безумоўна, аб палітвязнях мы вялі размову падчас пасяджэння парламенцкай дэлегацыі ў стасунках з Беларуссю, якое адбывалася на мінулым тыдні. Гэта такая кароткая справаздача, што было зроблена. А вось наперадзе мы плануем зноўку вярнуцца да сітуацыі з вязнямі сумлення ў Беларусі падчас абмеркавання дакладу еўрадэпутата Юстаса Палецкіса. Неўзабаве павінна адбыцца галасаванне па гэтым дакуменце падчас пасяджэння камісіі па замежных справах. І скажу, што пасля зменаў у дакладзе тэма палітвязняў – адна з ключавых!

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей атрымаў магчымасць ўезду у краіны Еўразвяза. Ці прадстаўнікі ЕЗ будуць патрабаваць ад чыноўніка наўпрост вызвалення палівязняў?

Яцэк Пратасевіч: Шасцімесячнае замарожванне некаторых санкцый у дачыненні да міністра Макея паспрыяе размовам на вышэйшым палітычным узроўні, які рэпрэзентуе міністр. І рэзультатам гэтых размоваў павінна рашэнне афіцыйнага Менска аб вызваленні палітвязняў! Толькі тады рашэнне аб прыпыненні санкцый стане мець сэнс! І я жадаю, каб сапраўды гэта было такім чынам. Але праз некалькі месяцаў, я думаю, што яшчэ нават да саміту Усходняга партнёрства мы на свае вочы пабачым крокі ў гэтым кірунку збоку беларускіх уладаў. Хацелася б, каб улады беларусі належным чынам ацанілі крок насустрач збоку Еўразьвяза.

Але ці, на вашу думку, гатовы афіцыйны Менск сапраўды на крокі да дыялогу?

Яцэк Пратасевіч: Прыпыненне візавых санкцый у дачыненні да міністра замежных справаў Беларусі мае на мэце перадусім зрабіць магчымымі размовы Літоўскай дыпламатыі, якая ўзначаліць Еўразвяз, з афіцыйным беларускім бокам і запрашаць на будучы саміт прадстаўнікоў краіны. Але першым і галоўным варункам з’яўляецца вызваленне палівязняў! Калі Беларусь шчыра імкнецца і жадае павароту да размоваў і дыялогу з Еўразвязам, калі жадае прымаць удзел ва Усходнім парнёрстве, то абавязана яшчэ да саміту, які адбудзецца ў лістападзе ў Вільні вызваліць палітычных вязняў.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Ігар Корсак
  • Вячаслаў Сіўчык
  • Яраслаў Грышчэня
  • Валеры Леванеўскі