Былыя палітвязні рыхтуюцца да акцыі “Вярні выбары”

1445096441_12122408_913205718760859_5283858972081401122_nБылыя палітвязні і экс-кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч  6 верасня падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 12 верасня акцыі на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

“У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, мы маем намер правесці 12 верасня 2016 года на Кастрычніцкай плошчы Мінска масавую акцыю з патрабаваннем сапраўдных выбараў замест выбарчых фарсаў, якія рэгулярна арганізуе правячы рэжым, – сказана ў заяўцы. – У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Прапануем выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць безперашкоднае правядзенне акцыі”.

Чытаць далей.. »